Сцяпан Закатай-Губа

Ляксандра Зпад Барысава
Сцяпан Закатай-Губа

Старшына Сцяпан Закатай-Губа люта ненавідзеў гэтых "москалів поганих". Але быўшы чалавекам утойлівым і жыццёва хітрым ён гэту нянавісць хаваў глыбока ў душы. Але часам гэта нянавісць усёткі прарывалася, і была заўважана вышэйшым камандаваннем. Таму, нягледзячы на свой прыродны розум і кемлівасць, старшына так і заставаўся старшыной. Гады ішлі, набліжалася пенсія, і ісці на пенсію старшыной было страшна зневажальна. І таму нянавісць "да поганих москалів" з кожным годам расла ў душы Сцяпана і раз'ядала яго душу з'едлівай жоўцю.

Сцяпан лічыў сябе нашчадкам Тараса Бульбы,  а, магчыма, хто ведае, Тараса Шаўчэнка. Але ў гады галадамору двухгадовы бацька Сцяпана, Багдан, які выпадкова выжыў, патрапіў у дзіцячы дом ў Падмаскоўі. Акрамя імя ён нічога не памятаў.

У першы ж дзень свайго знаходжання ў дзіцячым доме, ужо ніхто не памятае па якім чынніку, ён раптам закрычаў Пецьку Ермакову: "чого губу розкатав маскаль? Закатай назад!".  Сямігадовы падшыванец і хуліган Пецька быў здзіўлены і захоплены такой адвагай маляняці і ўзяў яго пад сваю абарону. Але за Багданам замацавалася мянушка, Закатай-Губа. А паколькі прозвішча ён свайго не памятаў, і імя па бацьку таксама,  яго так і запісалі: Багдан Сцяпанавіч Закатай-Губа.

Спачатку чэзлы і бледны ад перажытага голаду Багдан паступова паправіўся, адужэў папрыгажэў. І дурніца-нянечка Аглая любіла над ім паджартоўваць: "Добры будзе казак! А ну, павярніся-ка, сынку! Зусім як Андрій."

І за гэтыя жорстка абсечаныя карані, сувязь з продкамі і нарадзілася ў душы Багдана, а потым і сына яго Сцяпана, нянавісць "да поганих москалів".

Кожны раз, калі прыбывалі навабранцы, старшына праглядаў спісы і выпісваў сабе на асобную паперку ўсіх маскалёў, у першую чаргу, якія прыбылі з Масквы.

Потым падсаджваўся да аднаго з іх, калі паблізу нікога не было, і казаў бацькоўскім тонам:

- Ну, і худзенечкі ты, сынку, а бледны то які! Зачаўрэеш тут зусім. Тут табе не Масква, не ціятры-оперы,  з праспектамі, тут табе войска суровае. Дык вось, дам табе раду.  Пакладзі сабе ў кішэнь хлеба трохі. Згаладаешся моцна да вячэры…

…А пасля абеду на агульным пастраенні ён, ідучы ўздоўж шэрагаў, загадаў усім вывярнуць кішэні… І ў каго там быў хлеб, пытаўся:

- масквіч?
 - масквіч..
 - масквіч?
 - масквіч...

пад нарастальны рогат.  І гэта было як бальзам для яго душы.