Трамвайны раманс

Ляксандра Зпад Барысава
Трамвайны раманс
                Рассказ материализовался благодаря:

                Евгению Садкову  http://www.proza.ru/avtor/evgeniisadkov
                и
                Андрею Столярику: http://www.proza.ru/avtor/stolyarikandre


Ехалі ў сотым аўтобусе па Мястэчку зусім не знаёмыя адзін з адным Пяцюня, Ізя і Юрык.

Пяцюня разаслаў на каленах карту Мястэчка і вывучаў яе. Юрык шырока і радасна ўсміхаўся, гледзячы ў вакно. А Ізя з захапленнем запаўняў клетачкі літарамі ў свежым нумары "Ва-банк", насвістваючы мелодыю любімай песенькі:

                Шёл трамвай десятый номер,
                на площадке кто-то помер,
                потащили мертвеца,
                гоп-ца-дрица-ца-ца!...
 
- Вы б, грамадзянін, што-небудзь  пра ах-тобус свістанулі, нямашака ў нашым Мястэчку транваяў… - прабурчаў глухаватым баском Пяцюня.

- Кажуць, хутка пусцяць гэтыя, як іх, ціралірэбусы, - адарваўся ад сузірання траўнікаў Юрык…

- А гэта яшчэ што за хрэнь? - здзівіўся Пяцюня.

Але яму ніхто не паспеў нічога адказаць, паколькі ў гэты момант аўтобус спыніўся, дзверы адчыніліся, і, засланяючы сонца і ўвесь дзвярны праём у аўтобус пыхкаючы стаў увальвацца Пугач з чырвонай дзюбай і сіне-жоўтым апярэннем. Дакладней, Пугачыха, з чырвонай, брыдкай, старой і разбрузлай пыс…, дзюбай, і маленечкімі вочкамі-шчылінкамі, колер якіх разгледзець было немагчыма.   

Пяцюня толькі зірнуў, і тут жа, выцягнуўшы з аб'ёмнай кішэні на каленцы сваю працоўную прыладу, хутка выняў шкло з вакна і акуратна прыхінуў яго да сценкі. Потым выскачыў у вакно і проста ў сядло і паскакаў. За ім чамусьці выскачыў яшчэ адзін невядомы грамадзянін, вясёлы і сінявокі, ускочыў на другога каня і паскакаў следам.

- Шурык! - крычаў яму, аглядаючыся, Пяцюня, - давай хутчэй, на шрубакрыл спазняемся! ..

А Пугачыха задуменна паглядзела ім услед у пустую аканіцу сваімі шчылінкамі вачэй і прамармытала хрыпла:

- Куды ты скачаш, ганарлівы конь? І дзе апусціш ты капыты?

- З гэтым пытаннем трэба звярнуцца да таварыша Жукава, - сказаў Ізя.

Пугачыха абярнула да яго сваю нерухомую чырвоную маску:
- Грамадзянін, ваш квіток…

А Ізя, за той час, пакуль яна глядзела ў вакно, акуратна склаў і схаваў у планшэт газету, дастаў з нагруднай кішэні караценькую трубачку і, напакаваўшы яе тытунем папярос "Герцагавіна Флор", ахінуўся клубамі шчыльнага духмянага дыму.
- Які квіток? - грамадзянка? - здзівіўся Ізя, - у мяне пажыццёвы бясплатны праязны. Толькі ён цяпер у Пяцюні, а ён, бачыце, куды ўжо паскакаў. А, наогул, па гэтым пытанні трэба звярнуцца да таварыша Жукава…

Толькі Пугачыха жадала сказаць штосьці грубае, як Юрык, шырока ўсміхаючыся, выцягнуў з кішэні камяк зліплых падушачак да якога прысталі дробкі незразумелага паходжання, і працягнуў гэты камяк Пугачысе.

Пугачыха разгублена пацягнулася да свайго капялюшыка, сцягнула яго з галавы. Разам з капялюшыкам сцягнулася з твару і чырвоная разбрузлая маска са шчылінкамі вачэй, і рассыпаліся па плячах залатыя валасы вакол юнага блакітнавокага твару. Сіне-жоўтае апярэнне кудысьці знікла, і паўстала перад пасажырамі юная прыгажуня ў белай сукенцы. Яна дастала з сумачкі беласнежную батыставую хустачку і акуратна загарнуўшы ў яго камяк зліплых падушачак, паклала яго ў сумку, і села побач з Юрыкам, задаволеная і шчаслівая.

- Паехалі, - сказаў кіроўцу Юрык і махнуў рукой…


 Предыстория первая .
 Андрей Столярик  http://www.proza.ru/avtor/stolyarikandre

 Андрей Столярик: Гагарина тоже первый раз ссадили - проездной был просроченный

 Я: его только один раз...  а откуда его ссадили? с ракеты, что ли? Он сказал: поехали и взмахнул рукой. А тут - контролер: - ваш билетик, гражданин. Очистите ракету от своего присутствия... Но об этом, не состоявшемся полёте история скромно умалчивает....

 Андрей Столярик: шутка

 Предыстория вторая .
 Евгений Садков  http://www.proza.ru/avtor/evgeniisadkov

 Евгений Садков:  Похоже, Вы подсели на тему взаимоотношений "зайцев" и "пугачиков". Предлагаю продолжение с романтическим уклоном.

 Я: у нас филины - только женщины, и все преклонного шарообразного возраста. какая уж тут романтика.

 Евгений Садков:  Вот. Едет как-то наш Шаляпин на автобусе...

 Я: Или Гагарин, как подсказал Андрей Столярик.

 Евгений Садков:  Тогда уж Петр Первый...