Адкуль узяуся?

Ляксандра Зпад Барысава
Адкуль узяўся?

…І адкуль той Пугач узяўся? Паняцця ня маю! Еду ў аўтобусе позна, і тым часам Пугачы трапляюцца вельмі рэдка.

А тут… Матэрыялізаваўся, як з паветра, непасрэдна перад адчыненымі дзвярыма аўтобуса, калі ўжо ўсе ахвотнікі выйсці - выйшлі, а заходзіць збіраўся адзін Пугач. І стаяў ён там на ўсю шырыню дзвярэй у сваім сіне-жоўтым апярэнні. А я як раз сядзела перад гэтымі дзвярыма. З двума пакетамі, поўнымі старых часопісаў.

І не было сэнсу цяпер ускокваць і несціся да дзвярэй, збіваючы ўсіх на сваім шляху.   

Ну, што ж, прыйдзецца плаціць штраф.  І я стала абыякава глядзець у вакно.

А Пугач увайшоў, агледзеўся і пайшоў направа, наперад, потым вярнуўся і да жанчыны, што сядзела насупраць мяне праз праход:

- Талон не сапраўдны, плаціце штраф.

- Не буду я нічога плаціць! - загаласіла жанчына. - сто кіламетраў з вёскі ехала! Талоны нідзе не прадаюцца! І вы са сваім штрафам! Шкадаваць людзей трэба!!!

У выніку Пугачы ні з чым пакінулі аўтобус…
Так яны з голаду повыміраюць.