Каханне па-беларуску

Мария Воронецкая
Ты прыйдзі ка мне вясною,
      Кветкаю прыйдзі;
Заквіці красой са мною,
      Думку разбудзі...

Ты прыйдзі ка мне улетку,
      Коласам прыйдзі;
Песьняй жніўнай на палетку
      Думку саладзі...

Каханне… Немагчыма апісаць гэта пачуцце.  Калі яно насцігае мяне, я адчуваю яго унутры сябе. Яно як мёд расцякаецца ўнутры так, што я адчуваю яго ў кончыках пальцаў.  І калі наступае такі момант, табе хочацца толькі адзінага – лятаць. І гэтае крылатае пачуцце можа насцігнуць цябе ў любым месцы і ў любы час.
Я закахалася… Божа мой, я закахалася! Як жа даўно я не прамаўляла гэтыя словы. Як жа даўно… Мне ўжо пачынала казацца, што ніколі больш не скажу. А тут з’явіўся ён. Ён- той, пры думках аб якім, сэрца спрабуе зноў біцца мацней, часцей, у рытм яго сэрца. Усё адбываецца само сабой. Сэрца баліць, але любіць. Па крайняй меры імкнецца. Як жа гэта цяжка любіць…
Каханне прыпадняла мяне над натоўпам. Нелюбоў жа давіт цяжкім грузам да зямлі. Ты становішся шэрым і звычайным чалавекам, адным з натоўпу. І вось ты, закаханы, нібы лятаеш над імі з летуценнаю ўсмешкай. А шэрыя людзі глядзяць на цябе знізу: адны усміхаюцца, на імгненне пераставая быць шэрымі людзьмі, другія зло смяюцца, ў душы шалёна зайздросцячы табе, а трэція жаласна працягваюць да цябе рукі і просяць: “Падымі нас у неба, а мы аддамо табе нашы каштоўныя пінжакі і шэрыя сукенкі”.” Мы можам пазбавіцца ад хваробы з дапамогай лекаў, але адзінае лекі ад адзіноты, адчаю і безнадзейнасці - гэта каханне. У свеце шмат людзей, якія паміраюць ад голаду, але яшчэ больш тых, хто памірае ад таго, што ім не хапае кахання”.
Як жа я жыла без цябе ўвесь гэты час? Як мучалася бясконцымі шэрымі буднямі. Як хавала твар у падушку, каб ніхто не бачыў маіх слез. Ты ведаеш, я ненавіджу плакаць.  Але страх часу і адзіноты ўвесь час чакаў мяне.  А зараз… А зараз я адчуваю прыемные паветраныя пачуцці ўнутры, гэтыя мурашкі па скуры толькі ад згадкі імя, гэта пачуццё, быццам ты вось-вось задыхнешся, захоплівае дыханне.
Цябе ніхто не можа мне замяніць. Мабыць, праз тыдзень, месяц, год, не ведаю,усё прайдзе і забудзецца і я буду успамінаць усе гэта як сон? Ты для мяне і ёсць сон. Цяжкі, але разам з тым і салодкі. Сон, у якім я парю на крылах кахання, але падаю ў бездань, адкуль не вярнуцца. «Сэрца пoмнiць каханьне i пoпелам стаўшы з агню».
Ва ўсяго ёсць канчатак. У кнігі, у пачуцця, у вуліцы і амаль у, здавалася бы, бясконцага часу ёсць канчатак.  Але толькі ты ў мяне не заканчвайся, калі ласка. Калі прыйдзеш за мной, бяры толькі мяне. Калі абдымаеш мяне, думай толькі пра мяне. Можаш рабіць са мной усё, што хочаш, толькі не рабі мне больна.  Мне прышлося шмат перажыць да гэтага часу. Больш не хочацца. Хочацца шчасця.