Нарвалася на Пугачоу...

Ляксандра Зпад Барысава
Нарвалася на Пугачоў…

…Ніколі не думала, што яны па выходных днях палююць…
А тут цэлых два Пугача заходзяць у аўтобус і да мяне.

- Няма ў мяне праязнога і грошай няма, - кажу я і паказваю пусты кашалёк.
- Пашпарт вунь ёсць, - кажа адзін Пугач.
- А што, пашпарт? - пытаюся.
- Выпішам, квітанцыю, аплоціце…
- Выпісвайце, - кажу.
- Пойдзем на выйсце, - кажуць.

Пайшлі мы на выйсце, і пытаюся я іх на вуліцы:
- І што мне з гэтай квітанцыяй рабіць? У банк ісці?
- Не, паедзеце ў наш цэнтр.
- Рабіць мне больш няма чаго! - падарвалася я, - як па вашых цэнтрах ездзіць! Паехалі да мяне дадому, я вам заплачу гэты штраф!
- Рабіць нам больш няма чаго! - падарваліся яны, - як да цябе дадому ездзіць. І адвярнуліся ад мяне, страціўшы да мяне цікавасць.

Тады я палезла ў сумку і дастала адтуль пакет са "Сталічнымі" цукеркамі:
- Вазьміце, цукеркі, - кажу, - як раз па кошце гэты ваш агідны штраф.
- Не патрэбныя нам твае цукеркі, - сталі адбывацца яны ад мяне дзвюма рукамі.

Ну, тады я адышла ад іх і думаю: і што зараз рабіць? Магу я вось зараз проста пайсці наперад па дарожцы? А, раптам пачую: - Стой, страляць будзем?

Тут падыходзіць да мяне нейкая вельмі добрая жанчына і працягвае мне 50 тысяч і кажа:
- Вазьміце, купіце сабе што-небудзь.
- Дзякуй, я не жабрачка, - сказала я. І мне стала так сорамна. І я падумала: а, раптам, вонкава падобная?!!!
- Ну, вазьміце, - працягвае жанчына, - я іх знайшла…
- Дзякуй за спагаду, - сказала я. Не трэба, - і пайшла наперад па дарожцы.

І ніхто мне ўслед нічога не крычаў…