Яскравая бурбалка шчасця

Варужка Яешня-Тутошня
Яскравая бурбалка шчасця

Не ведаю, не памятаю, што тады прывяло мяне ў стан эйфарыі. Дурасць нейкая. Але паветра вакол мяне раптам засвяцілася. І я апынулася ўсярэдзіне сферы, ярка-белага колеру, за межамі якой нічога не было відаць. Гэта было Шчасце, і я знаходзілася ўсярэдзіне яго.

А за шчыльнай, яскравай абалонкай шара быў бясконцы цёмны ледзяны космас, поўны лютай нянавісці і жахаў.   Але шар надзейна абараняў ад усяго гэтага.

Потым шар стаў мяне душыць, я стала затыхацца.

І раптам успыхнула: там, у халоднай ледзяной далечы - Сашка, без усякай абароны, і я не магу прабіцца туды, шар замінае.

Тады я сканцэнтравалася і стала ўяўна раствараць шар у паветры.
Не памятаю, колькі доўжыўся гэты працэс, але шар знік.
Усё стала звычайным.
Я іду па Праспекце на аўтобусны прыпынак.
Яркі сонечны дзень.
А Сашка дома і з ім усё ў парадку.