Залаты бог

Ляксандра Зпад Барысава
Залаты бог
                Прысвячаецца Ал Ти
                http://www.stihi.ru/avtor/etrusk
                http://www.proza.ru/avtor/alti1

                Ну, что – Ал Ти?...
                Всего лишь имя….
                И даже имени здесь нет,
                четыре буквы, а за ними…
                вдруг вспомнился мне Магомед.
                Нет, не пророк, наш современник,
                красивый, гордый, как орёл.
                Он, видно, мучаясь от лени,
                ко мне на пляже подошёл.
                Присел, немного потрепался,
                на лодке в море покатал…
                а после как туман растаял,
                так, растворился и пропал…
               



…Апусціўся ён побач са мной на марскім беразе як раз у тый момант, калі я сярод каменьчыкаў беспаспяхова спрабавала знайсці жэмчуг і сапфіры з брыльянтамі. Золатавалосы бог з шэра-блакітнымі, сталёвымі вачыма.

- Я чачэнец, - сціпла сказаў бог, павярнуўшыся да мяне арліным профілем.

І так ён быў падобны на Гену Янукевіча!  (Не блытаць з Януковічам, прэзідэнтам). Не была я знаёмая ў той час з Генам. Гену я ўпершыню ўбачыла шмат гадоў пазней. Але так быў падобны на Гену гэты Бог, што я не вытрымала і сказала:

- Няўжо ж? Масць быццам бы не тая…

- Менавіта такімі былі сапраўдныя чачэнцы, пакуль не прымяшалася, турэцка-татарска-мангольская кроў, -  сказаў бог.



…Шмат пазней мы шпацыравалі з ім па начным марскім беразе. І я ўсё глядзела на гарызонт, туды, дзе мора злівалася з небам, і зусім не было відаць мяжы. І так гэта было невымоўна чароўна, што хацелася і плакаць і смяяцца адначасова.

- Холадна, - казаў Залаты Бог, - пайшлі, туды, там цяплей. - І ён паказваў на нейкі каравы будынак.

Я незадаволена скасілася ў бок гэтай хібаркі і казала:

- Навошта нам лішнія плёткі? А, раптам, хто зойдзе? Што яны падумаюць?

І не разумела, як магчыма было прамяняць гэту дзівосную бясконцасць, на тое пыльнае прытхлае памяшканне. Хоць, ён, напэўна, так да гэтага абвык, што яму ўсё адно было, дзе знаходзіцца.

Так мы з ім усю ноч і блукалі па марскім беразе.

А раніцай, праводзіўшы мяне да доміка, ён растаў, як быццам яго ніколі і не было.


Вядома, гэты Залаты Бог даўно пра мне забыўся. Што я для яго? Усяго толькі няўдалая спроба.

А ў мяне на ўсё жыццё ў памяці захавалася: светлая, цёплая  паўднёвая ноч, бясконцае, мора, якое сыходзіць у неба, і побач прыціхлы чароўны залаты бог, які ненадоўга спусціўся з Дзікіх Гор…