Агидны собачонка

Ляксандра Зпад Барысава
Агідны собачонка

Прабіраюся скрозь двары на прыпынак, а насустрач - мужчына з маленькім рудым собачонкам. Мне здалёк здалося, што балонка. Агідныя віскатлівыя гэтыя балонкі.

І я уявіла, як панесся ён раптам у мой бок і ўчапіўся сваімі  маленькімі гойстрымі зубкамі ў маю нагу. Агідны собачонка. І я ва ўпор утаропілася на яго.

А собачонка паглядзеў на мяне і, сказаўшы:

- Ггг-гаў!... - панесся ў мой бок.

- Тоні, - мяккім голасам сказаў мужчына, - брыдка так лаяцца…

І Тоні зрабілася сорамна. Ён змяніў рэзка кірунак руху, і пабег, дробна тупаючы перад сваім гаспадаром, моўчкі, з вінаватым выглядам, у папонцы, зусім не балонка. Руды кішэнны сабачка.