Люстраная вежа

Ляксандра Зпад Барысава
Люстраная вежа

Казка

Пасярод Старажытнай Сталіцы ўзвышалася велічэзнай шахматнай постаццю Люстраная Вежа. І на вяршыні той вежы ў альтанцы са слановай косткі сумавала Прынцэса Непараўнальная Краса.

Астролагі ў свой час прадказалі, што як толькі Прынцэса Непараўнальная Краса возьме шлюб, надыдзе Канец Света. І таму каб адцягнуць гэты канец, прынцэсу і пасадзілі на вяршыню недаступнай вежы.

Вежа была абсалютна недаступнай, але гэта трымалі ў вялікай таямніцы. І каб пазбегнуць рэвалюцыі, паколькі народ прынцэсу вельмі любіў за яе дабрыню, было абвешчана, што той, хто на кані даскача да вяршыні вежы, атрымае Паўцарства і руку Прынцэсы Непараўнальнай Красы.

І пачаўся ў Царстве Дзяржаве ажыятаж. А ля падмураку вежы сапраўдны вавілонскі гармідар. Так шмат было ахвотнікаў выпрабаваць свой лёс, бо вежа з выгляду была не вельмі высокая, здаецца, на добрым скакуне можна папросту даскочыць да сярэдзіны. А калі захапіць з сабой котку….

Круцяцца ўсё на канях, круцяцца… Угару глядзяць задуменна, ледзь чырвоныя шапкі з галоў не валяцца. У кожнага праз плячо зматаная ліна з коткай на канцы. Прымерваюцца.

- Рр-р-ра-а-аазайдзісь! - крычыць Вяшчальнік, - вызваліце месца для скачкоў. Па адным! Кожнаму - па адной спробе, пакуль! А там - відаць будзе…

І раз'ехаліся прэтэндэнты ў бакі, вызваліўшы вакол вежы месца для скачкоў. Але ніхто не вырашаецца скакаць першым. Баяцца патраціць сваю адзіную спробу.

Але вось, нарэшце першы, у медным каптане з меднай шапкай на галаве нарэшце адважыўся, выехаў наперад. Скокнуў ён на сваім кані буланым, кінуў адначасова котку ўгору. Узляцеў конь да сярэдзіны вежы, а котка, слізгануўшы паміж зубцоў вежы, звалілася ўніз, у пясок.
А гледачам здалося, што ён проста міма праскакаў, а котка яго правалачылася ўслед за ім па пяску.

 - Эх, ты, разява! - закрычала публіка.
- Наступны! - закрычаў Вяшчальнік.

І выязджае тут наперад добры рыцар ў срэбным каптане, срэбнай шапцы і на белым кані. Скокнуў ён на сваім кані белым, кінуў адначасова котку ўгору. Узляцеў конь ледзь вышэй сярэдзіны вежы, а котка, слізгануўшы паміж зубцоў вежы, звалілася ўніз, у пясок.
А гледачам здалося, што ён проста міма праскакаў, а котка яго правалачылася ўслед за ім па пяску.

 - Эх, ты, разява! - закрычала публіка.
- Наступны! - закрычаў Вяшчальнік.

І выязджае тут наперад добры рыцар ў залатым каптане, залатой шапцы і на рудым кані. Скокнуў ён на сваім каню рудым, кінуў адначасова котку ўгору. Узляцеў конь шмат вышэй сярэдзіны вежы, а котка, учапіўшыся за зубец вежы, бразнула, зламалася і звалілася ўніз, у пясок разам з абломкам.
А гледачам здалося, што ён проста міма праскакаў, а котка яго зламалася, учапіўшыся за камень, які валяецца ў пяску.

 - Эх, ты, разява! - закрычала публіка.
- Наступны! - закрычаў Вяшчальнік.

І тут угары раздаўся трэск матора. Усё паднялі галовы ўгору і ўбачылі, што гэта ляціць Блазан Каралеўскі на дыване-шрубалёце, рукавамі доўгімі махае, бразготкамі пабразгвае, весела шчэрыцца на прысутную публіку.

Выбухнула грамадства абуранасцю, а потым настала абсалютная цішыня, паколькі блазан як раз у гэты момант і ўляцеў у альтанку са слановай косткі. Не было яго хвілін пяць. Потым ізноў залапатаў матор, і з альтанкі выляцеў Блазан і, крыкнуўшы гучна:

- Чытайце, уроды!

кінуў уніз камень, загорнуты ў пергамен. А сам на сваім дыване-шрубалёце паляцеў удалячынь і схаваўся за небасхілам.

Пачалася звалка. І ў выніку ў пятнаццаці рыцараў было ў руках па жмутку пергамену, а твары ва ўсіх былі чырвоныя і падрапаныя коткамі. Усё цяжка дыхалі, глядзелі спадылба на астатніх, і кожны быў упэўнены, што гэта менавіта яму прызначаны гэты ліст. Невядома, чым бы гэта скончылася, калі б не ўмяшаўся Вяшчальнік. Уладна, імем Караля, ён абыйшоў усіх рыцараў і адабраў у іх кавалачкі пергамену. І сказаўшы пасля гэтага:

- Рэкламная паўза, - з'ехаў у Палац.

На наступны дзень з параднага гаўбца Палаца быў зачытаны наступны ліст:

Вітаю вас, хвалебныя мае бацькі, Кароль і Каралева!
А таксама любы мой народ.
Вельмі пакрыўдзілася я на вас, мае дарагія бацькі. Завошта вы пасадзілі мяне на гэту вежу?
І заклікала я кожны дзень да зграй гусакоў-лебедзяў, і кожная зграя скідала мне па пярынцы. І калі пярынак набралася досыць, зрабіла я сабе апярэнне лебядзінае, і, ператварыўшыся ў лебедзя, лячу ад вас за моры і акіяны.
Там знайду я сабе адпаведнага лебедзя, а потым вярнуся і ўладкую вам лакальны Армагедон. Ждзіця.
З замілаваньнем, цалую вас усіх дужа. Ваша адданая дачка Акуліна.


Гістарычная зводка ад   Андрея Столярика

 «…А одзін з рыцараў, 16-й, каму толькі камень и дастаўся, перажагнуўся ды і паскакаў куду вочы глядзяць...»