Беражыце сябе

Ляксандра Зпад Барысава
Беражыце сябе

Еду ў аўтобусе, усеўшыся з камфортам адразу за пярэднімі дзвярыма. Добра там сядзець: не трасе, і агляд у бок прыпынку добры. Калі што, можна адразу выйсці.

Раптам бачу - дзяўчына ідзе, худзенькая, мініяцюрная, вельмі прыгожая, але ўся нейкая як пераламаная. Хада ненатуральна скаваная, ногі наскамі ўнутр. Погляд імглісты, як адсутнічае. І я вырашыла, што яна з тых дэбілаў-інвалідаў з прыроджанымі заганамі. І як толькі яна ступіла на першую прыступку ў аўтобус, я ўскочыла, прамаўляючы клапатліва-ветліва:

- Садзіцеся, калі ласка.

І прайшла яна міма мяне, моўчкі, як самнамбула. Села і стала глядзець у вакно.
"Нямая", - падумала я.

- Колькі часу? - раптам спытала яна мяне звычайным голасам.

Я здзівілася і паднесла ёй гадзіннік бліжэй.

Мы разгаварыліся.
Працуе на рынку на сартаванні гародніны.
Неяк паспрабавала падняць мяшок у 120 кілаграмаў. У хрыбетніку штосьці хруснула...

...Пасварылася з мужам, едзе да мамы, масаж мама будзе рабіць...
Не растлумачыла мама дочцы, што нельга такія цяжары паднімаць...