Вяликая белая лагоднасць

Ляксандра Зпад Барысава
Вялікая белая лагоднасць

…Велічэзны белы сабака ляжаў прывязаны да слупка поруч "Віталюра".

Я, нечакана ўбачыўшы яго, здрыганулася. Я заўсёды ўздрыгваю, бачачы сабак, чакаючы з іх боку ўскоквання і накідвання з гучным брэхам. Трэба прызнацца, стаілася ўва мне ўсярэдзіне котка, і сабакі, напэўна, яе добра чуюць.

А гэты сабака ўстаў гультаявата ў адказ на маё ўздрыгванне ў яго за спінай, павольна пацягнуўся, азірнуўся, паглядзеў на мяне як на нічога не значны прадмет, лагодна і паблажліва. І зноў улёгся на месца.

"Добры сабачка" - падумала котка ўсярэдзіне мяне і мінула сабаку спакойна, робячы выгляд, што яна яго зусім не бачыць, высока задраўшы хвост, моўчкі, без задзірлівага вуркатання….