Бесшабашнае купанне у скверы

Ляксандра Зпад Барысава
Бесшабашнае купанне ў скверы

Малады, бестурботны татка пералічыў стаячыя перад ім на задняй пляцоўцы тралейбуса дзіцячыя калыскі з прысутнымі ў іх дзеткамі і, убачыўшы пустую, паглядзеў на маладую бестурботную матулю і спытаў:

- Дзе?!.

Маладая бестурботная матуля, азірнуўшыся па баках, паказала ў вакно:

- Забыліся на прыпынку. Вунь, за тралейбусам бяжыць.

І праўда, па абочыне дарогі за тралейбусам бегла маленькая бестурботная дзяўчынка, весела падскокваючы на бягу.


…Вольга і не памятае, як апынулася на вуліцы. Яна прасачыла вачыма, як Машка, даганяючы тралейбус, павярнула ў сквер, каб хутчэй патрапіць на прыпынак, дзе павінен спыніцца тралейбус.

І тут сквер запоўнілі бульдозеры, бульдозеры, бульдозеры…
Яны хутка ўзаралі вузкую палоску сквера і сталі каўшамі будаваць і руйнаваць конусы з грунта. Глеба ў скверы завіравала і стала вадкай. Але туды ж як раз Машка пабегла! Вольга пакутліва ўзіралася ў гэту блытаніну, спрабуючы ўбачыць там дзяўчынку.

І, вось радасць, плыве! У бурным хаосе быў бачны тоненькі, бестурботны трэк, які рухаўся ў бок Вольгі. Галава то з'яўлялася над паверхняй, то знікала. І Вольга кінулася ёй на дапамогу. Машка радасна абняла Вольку, і тая пагрузілася з галавой.

На дапамогу кінуўся Іван і выцягнуў абедзвюх на ходнік. Усе былі задаволеныя і весела смяяліся.