Сорак Сашак - Гарын

Варужка Яешня-Тутошня
Сорак Сашак - Гарын

Забылася, як Гарына клічуць. Можа, Саша? Не памятаю. Спрабую ўспомніць імя і нічога не ўспамінаецца акрамя "Гіпербалоід інжынера Гарына". Хоць у нас інжынер Гарын займаўся не гіпербалоідамі, а дынамічнай трансляцыяй адрасу. Задача, вядома, грандыёзная ў яго. Але нічым ён на ёй не выявіўся. Сядзеў, як мыш на кнізе. Некалькі разоў я звярталася да яго, каб з праблемай разабраўся. І безвынікова.

Ды і праблема гэта выяўлялася толькі тады, калі я працавала. Калі іншыя працавалі, яна не выяўлялася.

І вось працую я неяк, праблему заблакавала, яна не замінае мне працаваць, толькі на пульце гарыць чырвоная лямпачка. Вонкавы выгляд псуе.

Тут праходзіць міма Дзіма. Дакладней, Зміцер Барысавіч. Начальнік ён ужо, а не просты інжынер, і імкліва расце далей. І пытаецца:

- Чаму гарыць?
- Хай гарыць, - адказваю я, не абарачваючыся…
- Ну-ну, - сказаў Дзіма і пайшоў далей…

Праз некалькі хвілін з'яўляецца Саша Аляксееў. І кажа:
- Мяне Змітрук паслаў з праблемай разабрацца.
Падлучыў ён асцылограф і стаў мной камандаваць:
- Спыніся па адрасе, прайдзі па кроках, скінь…
І так камандаваў, пакуль не разабраўся з праблемай.

Успомніла! Гарына клічуць -  Вова. А Саша - гэта Аляксееў.