Сорак Сашак - гитарысты

Варужка Яешня-Тутошня
Сорак Сашак - гітарысты
                «…Дожди забренчали сонаты
                по клавишам мокнущих дней,
                и труб водосточных стаккато
                органных тонов не бедней.
                Я вот уже многие годы
                от каждого ноября
                жду этой дождливой погоды.
                Все жду я, все жду я, а зря...

                …Ну вот, наконец - то,
                дождливый сентябрь!
                Ну вот, наконец - то,
                прохладная осень!
                И тучи повисли
                косыми сетями,
                и кончился месяц
                под номером восемь…»
                «СЕНТЯБРЬ. ДОЖДИ.»
                1960      А. Дольскій



Гэтых дзвюх Саш я памятаю толькі па паездках у калгас на бульбу. Яны працавалі не ў нашым аддзеле. І кожны раз, калі я была на бульбе, быў хоць бы адзін з іх, ці абодва адразу. Цэлы дзень мы працавалі не разгінаючыся над бульбянымі барознамі, а ўвечар - вогнішча ў лесе, на краю лесу. У попеле пячэцца бульба, над агнём кіпіць кацялок з юхай.

І Сашы граюць на гітарах і спяваюць. А мы слухаем ці падпяваем. І глядзяцца гэтыя Сашы як браты двайняты, хоць зусім не браты, і зусім не падобныя вонкава. У аднаго валасы кучаравыя, а ў другога прамыя. Адзінае падабенства - абодва ў акулярах і барадатыя. Пераглядаюцца, перагаворваюцца ўвесь час падчас канцэрту. Можа, таму, шматкроць адлюстроўваючыся адно ў другім і сталі так падобныя.