Последний бой. Апошняя зброя

Алесь Здань



У кіпцюрах БКА.

Міхаіл Рыгоравіч заўсёды быў разумным чалавекам: галаву высока не высоўваў, у пярод бацькі не лез і заўсёды хадзіў толькі дазволенымі шляхамі. Але сёння, замарудзіўшыся ў ванным пакоі, правароніў патрэбны час, і цяпер спазняўся на працу.               
 Вырашыўшы зэканоміць пару хвілін, Рыгоравіч, ці не упершыню у жыцці, зрэзаў шлях праз двары суседніх шматпавярховак. Не тое каб хадзіць па маршруце узгодненым з участковым было нельга, але непажадана, і Міхал аглядаючыся па баках  шмыгнуў у падваротню і паддаў “газу”. Сцяна па  леваму боку была закрэмзана свежымі графіці. Звычайна такая брыдота ў краіне чысціні і стабільнасці існавала не болей сутак – назаўтра яе ўжо замалююць. Рыгоравіч старанна адводзіў ў бок вочы, але цікаўнасць перамагла і ён краем вока прачытаў надпіс: “Яднайцеся”. Адказны грамадзянін перапалохаўся. Але уцяміў, што камер відэаназірання тут няма, іначай надпіс не з’явіўся б. Змахнуўшы з чала кропельку поту Рыгоравіч хацеў было выскачыць з двароў на праспект Вялікага Пераможцы, але нечакана падкасіліся ногі, зашумела ў галаве і Міхала жэстачайшэ званітавала прама на ходнікі. Перапужаўшыся яшчэ больш, Рыгоравіч, няроўнай хадой, дзе ні дзе трамаючыся за сцяну практычна выпаўз да праспекта і тут страціў прытомнасць. А сталічны Мінск працягваў жыць сваім ранішнім жыццём.
- Уводзь акуратна. Не спяшайся – над Міхалам нахіліўся чалавек у белым скафандры, з дыхальным прыстасаваннем. – Па крышачку, па кропелькі.
Рыгоравіч ляжаў прымацаваны рамянямі да хірургічнага стала. Цалкам бялюткі пакой асвятляўся пранізлівым штучным асвятленнем. Паўсюль стаялі стэлажы з ронакаляровымі шклянкамі ды колбамі. Пахла лекамі і цвіллю. Над пацыэнтам завіхалася пара маладзёнаў у вышэй згаданых скафандрах. Натуральна гэта была бальніца і Міхась адчуўшы як па яго венах расплываецца прыемнае цяпло, зноў праваліўся ў бязпамятства.
Наступнае спатканне з рэчаіснасцю адбылося ў поўнай цемрадзі. Міхал ляжаў на нечым цвёрдым, патыхала цвіллю і вільгаццю. Было адчуванне, што  па галаве стукаюць маленькім малаточкам. Калі вочы прыстасаваліся да цемры хлопец убачыў, што знаходзіцца сярод груды лахманоў у памяшканні з закратаванымі вокнамі. Па мурах з чырвонай цэглы сцякалі кроплі вады, а ад землянога пола цягнула сцюжай.
Такія кульбіты з’дзівілі б кожнага.  Міхал прыходзячы ў сябе спрабаваў зклеіць з аскепкаў свядомасці нейкі агульны малюнак: “Што ж са мной адбылося, у канцы-канцоў!”  Акрамя кавалкаў успамінаў, больш падобных да начных кашмараў, чымся на рэчаіснасць, у галаве нічога не затрымалася.  І Міхал з жахам прыўшоў да адзінай магчымай высновы – ён у Амерыканцы, ці якой іншай турме МДБ…
Так пачынаўся яшчэ адзін дзень.
У дзвярах з грукатам і бразгатам адчынілася вакенца і рука ў гумавай пярчатцы кінула ў нутро камеры міску з нейкай жыжай і хлебам. Ежа невельмі выклікала апетыт, але есці хацелася, жывот аж зводзіла і круціла кішкі. Давялося ласавацца чым ёсць. Пабарабаніўшы знойдзенай побач алюміневай лыжкай, Міхась пачаў аглядаць турэмны каземат. Памяшканне тры на чатыры, з двумя шырокімі, драўлянымі нарамі. Маленькае вакенца выходзіць якраз да сцяны суседныга будынка, каб не шкло – можна дацягнуцца рукой.  Аббітыя жалезам вялізныя дзверы, ды лямпачка над галавой – вось і ўвесь сціплы інтэр’ер. Не густа. А яшчэ прыкра, страшна і крыўдна.
Міхала вялі па калідоры. Налева, направа, направа, зноўку налева… Адчыніліся чарговыя дзверы і вочы асляпіла белае з’зянне святла. Міхась, было, кінуўся назад, але моцныя рукі схапілі яго, падкінулі ў паветры і палажылі на той самы хірургічны стол.З усіх бакоў яго абступілі пачварныя белыя постаці. Скафандры, супрацьгазы, распіратары. Гэта не турма…, гэта нейкая варяцкая лабараторыя…, і ён, Міхал, паддоследны, лабараторная крыса. Кроў застыла ў жылах, і хлопец адчуў як валасы заварушыліся на галаве, ды не толькі.
Побач, на такім жа стале, ляжаў яшчэ адзін небарака, уторкнутыя ў яго гумавыя трубкі ішлі да нейкага апарата. Чалавек быў у памяці і нават усміхаўся, гледзечы на Міхася. Лабаранты прывязалі Рыгоравіча да стала і ўткнулі яму ў вену іглу. Потым злучылі яе праз трубкі з невядомым апаратам і пачалі пампаваць кроў. Свядомасць паступова пачала пакідаць Міхася і ён павольна апусціўся ў бязпамятства.               
Міхал ляжаў на нечым цвёрдым, патыхала цвіллю і вільгаццю. Было адчуванне, што  па галаве стукаюць маленькім малаточкам. Калі вочы прыстасаваліся да цемры хлопец убачыў, што знаходзіцца сярод груды лахманоў у памяшканні з закратаванымі вокнамі. Дэжавю…
На суседнім тапчане мірна пахрапваў яшчэ адзін нягега, і гэта дадавала аптымізму.
Міхась ускочыў, затрос за плечы суседа.
- Дзе мы? Што гэта за вар’ятня? Хто Вы? – лямантаваў Міхась і раптам, апусціўшыся на падлогу заплакаў.
Сусед-нягега, падхапіў Міхала і пасадзіў побач.
- Я Алесь. Пажыву з табой. За кампанію. Каб ты не збрэндзіў выпадкова.
- Мы ў МДБ? Я ж нічога не зрабіў, нават гімн кожнай раніцы спяваю! Гэта не я!
- Ды ціха ты! Ціха. Супакойся. Гэта не МДБ! – Сусед накрыў Міхася коўдрай.
- Ты ў беларускім падполлі.
Гэта было падобна удару кавалдай. Жах ахапіў Міхала. Свядомасць адказвалася верыць ў тое, што адбывалася. Сон. Гэта напэўна сон…
- Так. Ты на базе падполля. І я сам інсургент. Жаўнер БКА. У камеры ты дзеля бяспекі. І тут табе нічога не пагражае.
Гэтага не можа быць! Як ён, звычайны грамадзянін Заходняй Русі мог апынуцца ў гняздзе забароненай Беларускай Краёвай Абароны? Гэта усё адно, што патрапіць у пашчу да д’ябла. Лепш ужо МДБ, лепш смерць.
Яшчэ са школы Міхась ведаў, што беларускія нацыяналісты вядуць падпольную барацьбу за свае ідэі. А ідэі ў іх простыя: звергнуць законна абраны урад, знішчыць помнікі і партрэты Бацькі, забіваць, насілаваць, прымусіць усіх вывучыць беларускую мову, загнаць усіх у канцлагеры… Шмат гадоў урад і міліцыя, на чале з Прэзідэнтам, вядуць няроўнае змаганне з гэтай пятай калонай, якая хоча запрадаць краіну ненажэрнаму Захаду. Але БКА ( узброенае крыло  апазіцыі ), фундаваная ЦРУ і белапалякамі, сышла ў падполле і працягвае крывавую барацьбу супраць улады зацьверджанай рэферэндумам.
Менавіта, дзеля святой мэты -  барацьбы з адшчапенцамі, утворана ўсюдыіснае Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі. Дзеля гэтага на кожным вуглу стаяць відэакамеры, і дзеля гэтага ў краіне ужо сорак год, з дня смерці Вялікага айца, трымаецца Часовае становішча.
- Ты не ўсё ведаеш. Таму і панікуеш. – Працягваў Алесь. – Мы не людажэры і вычварэнцы. Мы людзі, людзі якія змагаюцца за праўду.
               



Абвастрэнне хваробы.

Камандуючы БКА Зянон хадзіў па пакою. За ім, гайдаючымуся як маятнік па штабу, сачыла пара вачэй належычых яшчэ аднаму камандзіру партызанкі – Філістовічу. Насамрэч, у іх былі іншыя імёны але, магу пабіцца аб заклад, яны і самі ўжо іх забыліся. Усе камандзіры падполля, дзеля канспірацыі, насілі імёны выбітных беларусаў мінулага, якія склалі галовы дзеля незалежнасці. Зразумела ў легальным жыцці ў іх былі зусім звычайныя імёны, кшалту Іван Рыгоравіч.  А трэба сказаць, што пасля смерці Бацькі, у знак пашаны да яго, спецыяльным указам, усе немаўляці мужскога пола павінны балі атрымоўваць імя па бацьку -  Рыгоравіч, незалежна ад імя біялагічнага бацькі. Такім чынам з цягам часу ўсё мужчынскае насельніцтва рэспублікі стала Рыгоравічамі. Нажаль не ўсе апраўдалі гэтае ганаровае імя, але тым не менш..
- Ну што Зянон? Як даследванні? – уважлівыя вочы працягвалі назіраць за крокамерам камандуючага.
Штаб уяўляў сабой склеп закінутага памяшкання ў прамзоне Міханавічы. На сценах былі развешаны паўсатлеўшыя плакаты з Пагоняй і бел-чырвона-белыя сцягі. У куце стаяў расколаты напалам бюст Ларысы Геніюш і рыпучая канапа, на якой час ад часу адпачывалі камандзіры розных рангаў.
БКА на той момант была добра заканспіраванай падпольнай арганізацыяй, з некалькіх аўтаномных груп дзейнічаючых па ўсёй краіне. Шмат год таму, адкалоўшыся ад напаўлегальнай апазіцыі, яе жаўнеры перайшлі да узброенай барацьбы з уладамі. Хаваючыся галоўным чынам, у прамысловых трушчобах, каналізацыйных стоках вялікіх гарадоў, ваяры БКА вялі безперспектыўную барацьбу за правы беларусамоўных, якіх ўжо з паўстагоддзя, выкараняў урад краіны. Надзеі на перамогу ў іх небыло неякай, і тым не менш, не гледзечы на тытанічныя высілкі урада, міліцыі і МДБ вынішчыць беларускамоўную заразу цалкам не ўдавалася і паступова барацьба ідэяў перарасла ва ўзброеную барацьбу абодвух бакоў. БКА пайшла шляхам тэрарыстычнай барацьбы з уладнымі структурамі, а тыя у адказ тэразавалі ўсю краіну. З ахвярамі не хто не лічыўся, палонных бралі толькі каб выцягнуць з іх патрэбную інфармацыю, а на выпадковыя  ахвяры ні хто не зважаў.
Камандуючы нарэшце прыпыніўся.
- Пакуль, што нічога пэўнага. Добраахвотнікі рызыкуюць жыццём, але крыніца віруса не выяўлена. – Зянон сеў і адсёрбнуў з палову шклянкі астыўшай гарбаты.
- Зразумела адно – вірус сапраўды моцны. Чалавек якому пералілі частку крываі “носьбіта” трэці дзень у коме. Відаць яму гамон.
Філістовіч таксама падыйшоў да стала і наліў сабе гарбаты.
- Док ўзяў частку геннага матэрыялу на даследванне ДНК. Не дрэнна было б зрабіць пункцыю спіннога мозгу. Даследванні зацягнуцца… А ў цябе, што?– у сваю чаргу запытаўся Зянон.
- Усё тое ж. МДБ ідзе па пятах, усё больш актывістаў страчваем. Але мяне хвалюе не гэта, ёсць пытанне больш балючае. Крот.
Філістовіч адказваў за ўнутраныю бяспеку і, фактычна, быў правай рукой камандуючага.
- У штабе крот.
- З чаго ты ўзяў?
- Вельмі шмат правалаў на вышэйшым узроўні. Мы страцілі шэраг прыхільнікаў у мільцыі. МДБ падбіраецца да маёй крыніцы ў міністэрстве аховы здароўя.
- Звесткі пэўныя?
- Так. Аперацыя на грані зрыву.
- Я развязваю табе рукі… Знайдзі крата! Дастань мне яго!
- Зразумеў.

Ачомаўшыся ад сну-забыцця ў чарговы раз, Міхась знайшоў сябе ў тым жа памяшканні і з тым жа суседам. Ліку дням Міхал не ведаў, але ўжо амаль прызвычаіўся (калі гэта канечне магчыма)  да штодзённых шпацыраў у лабараторыю, пасля якой ачухваўся ў бязпаметстве ў знаёмых сценах. Над ім увесь час ставілі нейкія досведы. Усё нешта калолі, прышчэплівалі, сканавалі і фатаграфавалі. Дзякуй Богу ў нутро нелезлі, не рэзалі. Такое яго становішча проста ўзрывала мозг і Міхась, напэўна, нешта з сабой зрабіў бы, ці можа збрэндзіў , калі б не ўсечасны нагляд. У куце памяшкання  ён згледзіў мініяцюрную відэакамеру і несумняваўся, што назіранне вядуць кругласуткава.  Ды і новы сусед, вядома з якой мэтай быў пастаўлены.
- Навошта ўсё гэта? -  без энтузіязму спытаў ён у Алеся.
- Ты сапраўды хочаш, гэта ведаць?
- Угу – неўцямна адказаў Міхась.
- Ну добра. Я сам не зусім  у курсе , але добра…
- Магчыма ты не ведаеш, але установа дзе ты працуеш шчыруе на замову МДБ Чым вы там займаецеся?
- Лекі вырабляем. Даследванні праводзім.
- Вось, вось. Табе не прапаноўвалі стаць донарам, ці добраахвотнікам у якім небудзь эксперымінце.
- Нешта было. – Міхась успомніў, як уваходзіў у фокус-групу, па клінічным даследванні нейкага прэпарата. – Ды я толькі, пігулькі ад кашлю глытаў, а можа і плацэбо, пяцьдзесят адсоткаў выпрабавальнікаў прымалі толькі плацэбо.
- Буць спок. Таблеткі ад кашлю табе не патрапілі. Цябе і яшчэ некалькі чалавек кармілі асаблівымі лекамі… Вы сталі носьбітамі вельмі небяспечнага віруса. Новай зброі МДБ. Таму ты тут. Падполлю трэба антыдот. Ты забойца, але павінен стаць лекамі.
Сапраўды Міхась успомніў, што ўсе хто з ім судатыкаўся, акрамя Алеся, балі адзеты ў ахоўныя строі ці скафандры.
- Вось так та, браце. Спачуваю табе. Але нічога не зробіш.
У гэты момант Алесь збялеў, праз горла ў яго пайшла кроў, ногі падкасіліся і ён мерцвяком зваліўся на падлогу. Міхал ускочыў, спрабаваў растармашыць яго, а потым у істэрыкі кінуўся да дзвярэй. Па пустых калідорах былога завода пачуўся вар’яцкі лямант і бразгат металічных дзвярэй.

Пасля выпадка з Алесем, Міхал, зноў застаўся адзін. Яго, як і раней, час ад часу вадзілі ў лабараторыю, дзе працягваліся доследы. Ён здаваў пробы крыві, розныя аналізы, але значна радзей. Вольнага часу  ў яго стала больш , трэба было яго нечым заняць. І вось позірк Міхася супыніўся на старой, зашмальцаванай кнізе, якая ўвесі час ляжала на падваконні. Пагартаўшы яе і паразглядаўшы малюнкі ён зацікавіўся. На малюнках скакалі коні ў імклівай пагоні, луналі сцягі, узвышаліся замкі і гарады. Кніга была, напэўна, гістарычнай. Апошні раз Міхал чытаў кнігі, амаль што, у дзяцінстве, нават не помніў калі. Неабходнасці чытаць не было ( інструкцыі па працы канешне не ў лік).
Тэлевізар, радыё, рунет – гэтага хапала. У крайнім выпадку можна пачытаць электронную кнігу. Але навошта? Навошта забіваць галаву рознай лухтой, грошаў гэта не дае, задавальненне сумнеўнае, а часу патрабуе шмат. Кнігі сталі не патрэбныя, іх увогулле мала хто чытае. Але тут, у вязніцы, ад бяздзеяння, можна і пачытаць, літары яшчэ не забыўся. Міхась зморшчыў лоб і па складах пачаў чытаць: “                “
- Так і ведаў. – адкінуў кнігу Рыгоравіч.
Літары тэкста, канешне былі “нармальныя”, расийскія, час ад часу сустракаліся толькі, ці то англійскія, ці то польскія “і”, “ў”, ды і мова была перакаверканая, незнаёмая. Міхась ведаў аб існаванні мовы беларускай, але вось так, у такім аб’ёме сустрэўся з ёй упершыню. Галава закружылася, стала млосна, увесь свет захістаўся, перавярнуўся, паляцеў у нейкую варонку і знік.

Гэтая раніца адрознівалася ад астатніх. Не было ні эксперыментаў. Ні даследванняў. Міхася правялі па калідорах, да асобнай каморкі. Там яго чакала жанчына. Не проста жанчына, а бліжэйшая сяброўка. Міхасю хацелася верыць, што гэта не проста сяброўства, нешта большае.. Але…, але…
- Вольга?! Ты як тут..? Якім чынам..?
- Вось хачу паглядзець на цябе.
Вольга таксама была ў медычным скафандры. Мозг Міхася пранізала здагадка.
-Ты хаваешся ад мяне! Ты таксама з паўстанцаў.
- Так, я люблю Беларусь.
- Я тут каб падтрымаць цябе. Не упартся. Ты патрэбен людзям. Калі хочаш,   ты патребен мне. На пяты дзень, пасля таго як цябе сюды прывезлі, ты, Міхаська, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Каб гэтага больш не было, да цябе падсялілі Алеся. Ты сам бачыў, што з ім адбылося. Кантакт з табой, кожнаму з нас нясе смерць. Але ты патрэбен нам, мы шукаем лекі ад смяротнага віруса, і ты павінен дапамагчы.
- Я павінен… Каму я яшчэ, што павінен? Спрашваў мяне хто, ці добра быць паддоследнай свінкай.
- Заклінаю цябе, смерць не выйсце! Ты будзеш жыць, толькі дапамажы!
Міхась, успомніў, што сапраўды спрабаваў распаласаваць сабе вены. Дзіўная рэч чалавечая свядомасць. Усе гэтыя дні ён нават не разу не ўспомніў аб спробе самагубства, памяць нібы блакавала гэты момант. А вось, зараз, ён зноў нясцерпна жадае скончыць з гэтым кашмарам.
- Зразумей. Мы не ворагі табе. Мы нават не ворагі грамадства, як усім убіваюць у галаву. – працягвала Вольга. – Мы проста любім Беларусь, мы хочам каб людзі размаўлялі на мове сваіх продкаў, каб за спалучэнне бел-чырвона-белага колера не саджалі ў турму, і нарэшце, каб скончылася дыктатара.
- Каму патрэбны вашы міфы?
  - Яны патрэбны і табе. Ты проста гэтага не ўсведамляеш. А чуткі аб крыважэрнасці паўстанцаў ложныя. Наадварот, улады палохаюць грамадства намі, каб і надалей трымацца рэпрэсіўнай палітыкі. Мы жупел, пудзіла для людзей. Існаваннем апазіцыі дыктатар абгрунтоўвае асабістае становішча, татальны кантроль, існаванне дзесяткаў спецслужбаў.
Вольга аж уся зардзелася ад хвалявання
-А мы не падполле. Мы проста хочам быць вольнымі. Мы не хочам ў турму Я звычайная, як і ты

Зрабіўшы яшчэ дзве перасадкі ў тралейбусе Вольга, нарэшце, апынулася дома. Вячэрні Мінск зіхацеў агнямі, па рэстаранахі кавярнях віравала вяселле. Звычайны чалавек мог мець ўсё, што жадаў: дастатак, стабільнасць, прыгожае неабцяжаранае жыццё. А што патрэбна ёй, і ўвогулле так званым беларусам. І сапраўды, за што яны змагаюцца? Навошта людзям святыя ідэалы. Вось яны, жывуць і не занураюцца ў лішнія думкі. Яны і так шчаслівыя і задаволеныя. Ну не трэба ім гэта, не трэба.
Шлях заняў больш за гадзіну. Вольга свядома, абрала складаны маршрут. Каб пераканацца, што няма “хваста”. “Хвост” быў, але сво з падполля, яе страхавалі па шляху туды ды назад. Чужынцаў з’даецца не было.
Вольга жыла жыццём звычайнай жанчыны. Праца, дом, праца. Не было толькі сям’і. Яшчэ маладая жанчына, канешне жадала звычайнага бабскага шчасця. Але лёс вызначыў інакш. А ва ўсім вінаваты бацька. Бацька Вольгі, настаўнік гісторыі, любіў дома расказваць ёй, тое аб чым маўчаў у школе. Ён расказваў дачцэ, не тую выхалашчаную гісторыю, што апісана ў падручніках, а тую якую памятаў, яшчэ з часоў універсітэта, які скончыў ў 2006. Гэта пасеяла ў душы Вольгі першыя парасткі любові да свайго краю, праз веды аб слаўнай гісторыі Беларусі, яна палюбіла і мову, якой таемна навучаў яе той жа бацька. Але гэтыя парасткі не былі моцнымі. Сапраўды расквітнелі яны на глебе ненавісці. Праз нечый данос, бацьку адправілі ў выхаваўчы лагер. Маці і пры жыцці ставілася да інтарэсаў бацькі варожа, а пасля арышту  зусім ад яго адраклася. Года тры ад бацькі прыходзілі лісты. А потым ўсё абарвалася. Вольга пасталела і здагадвалася, што гэта азначае. І бацькаў лёс ў нейкай ступені стаў яе лёсам, яе пракляццем.
Пазнаёміўшыся з Алесем, Вольга вяла звычайнае жыццё, а па вечарах, на кватэры знаёмых, яна разам з сябрамі, выпраўлялася ў іншы свет. Свет старажытнай Беларусі: шляхта, гусары, войны і паўстанні. Адзін ўспамін аб паўстанні Каліноўскага, ці вайне з Масквой, мог каштаваць свабоды. Але яны, наіўныя, маладыя, верылі самі ў сябе і ў сябра. Не ўсе відаць былі сапраўднымі… нехта прабалтаўся, ці проста “залажыў”. Таварыства распалася: адных забралі ў МДБ, Алесь зышоў ў глыбокае падполле, і толькі Вольга са страхам чакала начнога груката ў дзверы. Але не дачакалася. Час ішоў, ні хто не прыходзіў, нібыта нічога і не здарылася. С цягам часу ўсё забылося. Вольга, як і раней працавала і жыла далей, пакуль аднойчы, у натоўпе месцічаў лёс не сутыкнуў яе з Алесем, былым сябрам. З гэтага моманту яны пачалі сустракацца часцей.  Пасталеўшы Алесь меў ужо іншае імя, змененую знешнасць і новыя звычкі.
Ці кахала Вольга Алеся? Хто ведае… Магчыма… У таго, праўда, была іншая зацікаўленасць.Так Вольга звязалася з інсургентамі, і уцягнулася ў гэтую гісторыю.
Адамкнуўшы дзверы Вольга зайшла ў вітальню, распранулася і пайшла да ваннага пакою абмыць рукі. Але тут, знянацку, яе ногі адарваліся ад палавіц, і падхопленая дзвюма парамі моцных рук, яна праляцеўшы па-над парожкам прызямлілася ў фатэлі асабістага пакою. У твар шахнула моцным святлом яе ж настольнай лямпы, рукі аказаліся прыкручанымі скотчам да парэнчаў фатэля, а рот туга завязаны нечым мяккім.
Насупраць у такім самым фатэлі прымасцілася, нечая цьмяная постаць.
- Нарэшце, мы пазнаёміліся, Вольга – прамовіла гэтая пастава.
- Я аб вас, так шмат ведаю, што магу ўжо лічыць раднейшай за жонку ці дачку. А вось, асабіста, бачу вас ўпершыню.
-Не супраць, калі адразу пяройдзем на “ты”? Называй мяне Максім. – голас належыў, паўсяму відаць, мужчыну за пяцьдзесят, але Вольга яго сапраўды ніколі не чула.
Жыццё ў падполлі, канешне загартоўвае нервы ды характар, але ўсёроўна Вольга перапужалася. Перапужалася смяротна. Цела калацілі дробныя дрыжыкі, у роце перасохла і язык ператварыўся нібы ў распухлую калоду. Розум ужо здагадаўся, што гэта за візіт, і чаго ад яго чакаць, але сэрца, нібы верабейка, білася ў надзеіі, што пранясе.
- Не хвалюйся. Мы з табой толькі паразмаўляем. Мне даўно карцела з табой пабачыцца, ды нагоды не было. А вось цяпер з’явілася.
Чорная постаць дастала з кішэні цыгарэту і запальнічку. На імгненне ў паўзмроку пакоя ўспыхнула полымя і Вольга убачыла скажоны ценям твар мужчыны.
- Вось і пазнаёміліся.
- Я за табой даўно назіраю. Ты маё лепшае тварэнне. – Мужчына моцна зацягнуўся , і выдахнуў воблака цыгарнага дыму. У яркім святле лампы дым клубіўся, і павольна насоўваўся на Вольгу, душачы яе у сваіх абдымках.
- Памятаеш вечар, калі спецслужбы разграмілі вашу апазіцыйную кодлу. Ты засталася на свабодзе не здарма, гэта я цябе вызваліў.
Вольга пачала прыходзіць у сябе. Галава пакрыху астывала і вярталася магчымасць разважаць. Дзяўчына слухала і спрабавала асэнсаваць тую інфармацыю, што да яе даходзіла праз пошум у вушах.
- Канешне ў гэтым не было ні якой сентыментальнасці, ты мне была патрэбна для работы. У тваім доме былі усталяваны камеры ды датчыкі, я ведаў кожны твой крок. Канешне, назіраць за табой ўвесь час, не было неабходнасці, такіх гарамык як ты, ў мяне было некалькі дзесяткаў, мужчыны і жанчыны, старыя і не зусім. Але прызнаюся, час ад часу, я назіраў за табой дзеля задавальнення. Маладая, прыгожая… А я малады капітан… Так… Быў жа час… - у голасе мужчыны чулася непрыхаваная настальгія.
Вольга цверазела ўсё болей і болей. І чым лепей яна разумела словы прыхадня, тым болей яе ахоплівала роспач, нейкая здагадка ўжо пырхкала ў яе свядомасці.
- Ты аказалася лепшай за ўсіх. Я курыраваў у МДБ асаблівую праграму. Маё вынаходніцтва. -  постаць самазадаволена развалілася ў фатэлі. – Некалькі нязначных, але ў перспектыве каштоўных апазіцыйных дзеячоў, мы не чапаем, ціха, гадамі, назіраем за ім, адсочваем іх кантакты, сувязі. Большасць з іх мала, што нам дае. Але сустракаюццца і дыяменты. Такія як ты. Ты не толькі знайшла сувязь з падполлем, але і даволі глыбока ў яго ўцягнулася. Больш таго, ты маеш адносіны да таго чалавека які нас цікавіць больш за ўсё. Да Міхала Прыбуцькі.
- Гэтыя пытанні не да мяне! Я вам не шкура… - азвалася Вольга.
- Канешне не. Але супрацоўнічаць прыйдзецца.  Мы маглі б забраць цябе з сабой. Тыдзень-два, у сутарэннях МДБ, псіхалагічныя катаванні, наркотыкі… Ты зрабіла б усё, што трэба. Але навошта? Мы ж не ненажэрныя маньякі. У нас іншыя метады.
- Збірайся. Паедзем на экскурсію.
Вольгі давялося накінуць на плечы плашч. Чужыя рукі яе больш не трымалі, тым не менш два ценю ішлі за ёй неадлучна. Спусціўшыся па лесвіцы пад’езда, з абшарпанымі сценамі, уся кампанія накіравалася да пад’ехаўшага чорнага пазадарожніка. Вольгу ўшчамілі на задняе сядзенне між дзвух мужчын, і машына кранулася. На голаў Вользе ўсцягнулі чорны мяшок, ці мо шапку, ізаляваўшы яе ад белага свету. Ехалі доўга, усё паварочвалі ды кружлялі, Вользе ўвогулле здалося, што проста круцяцца ля яе дома, і вось-вось адчынюцца дзверы машыны і яна апынецца побач са сваім пад’ездам. Але часу мінулася шмат. Нарэшце джып некуды заехаў і спыніўся.
Дзяўчыну вялі пакручастымі лесвіцамі, паўцёмнымі калідорамі, паўз жалезныя закратаваныя дзверы. Вось яна, разам з суправаджаючымі, апынулася ў пакоі, падобным на камеру. Па сярэдзіне пакою стаяў стол і некалькі крэслаў, усе прысутныя занялі гэтыя месцы, і апынуліся нібы гледачамі невялічкай кіназалі, бо адна сцяна ўяўляла сабой шыбу-люстэрка, праз якую было бачна суседняе памяшканне. Гэтая камера была пустой. Пасярод яе стаяў толькі стол і некалькі зэдлікаў прымацаваных да падлогі.
Нечакана дзверы па той бок люстэрка адчыніліся, і ў памяшканне ўвялі старога, зсівелага чалавека. Чалавек быў апрануты ў чорную арыштантскую робу і камячыў у руках такую ж чорную шапку. Стары сеў на зэдлік, паклаў шапку на стол, злажыў на ім счарнелыя, упрацаваныя рукі. Агледзеўся.
Калі вочы яго, слізганулі па шкле вакна (з таго боку яно было не празрыстым) Вользе падалося, што на імгненне іх погляды сустрэліся. Сэрдца пранізаў востры боль, заняло дыханне. Гэты погляд, Вольга пазнала б дзе заўгодна. У змарнаваным, старым, у яго глыбокіх зморшчынах, запалых вачніцах дзяўчына убачыла сваё далёкае дзяцінства, свае амаль забытыя ўспаміны. Гэта быў яе бацька.
Праз хвіліну моцныя рукі выцягнулі Вольгу з пакою. Яе зноўку вялі па калідорах, час ад часу, штурхаючы ў плечы, і вось яна апынулася ў новай камеры, а насупраць сядзеў той хто называў сябе Максімам.
- Спадзяюся, Вы бачылі дастаткова. Азваўся ён.
- Як толькі вы трапілі пад нашу праграму назірання, бацька ваш стаў уяўляць зусім іншую каштоўнасць. Яго перавялі ў спецыяльную турму. Хачу запэўніць вас, там было лепш, чым ў  звычайным лагеры.  Ну, а што будзе  з ім далей, вырашаць вам. Вы мяне разумеце? Паразважайце добра, вельмі добра.
- Зараз Вас, Вольга, адвязуць да дому. Я даю Вам суткі. І чакаю адказу. Памятайце, ад Вашага адказу залежыць не толькі Ваш лёс, але і лёс Вашага бацькі.

Праз некалькі дзён у шыкоўным кабінеце старшыні МДБ адбывалася нарада, якая вызначыла хаду далейшых падзей.
Уздоўж даўжэзнага стала чырвонага дрэва, з тэчкамі напагатоў, расселіся адказныя розных сектароў і упраўленняў. У галаве стала  узвышаўся сам старшыня магутнейшаў спецслужбы. Нестары яшчэ чалавек, з пранізлівым позіркам і валявым тварам. Уся яго пастава вылучалася упэўненасцю і ўладарнасцю, моцаю неапошняга чалавека дзяржавы. На сцяне за яго плячамі знаходзіўся сапраўдны іканастас з партрэтаў Вялікага правадыра, яго трох сыноў, старэйшы з якіх цяпер узначальваў дзяржаву, і ўнука Правадыра які курыраваў працу ўсіх спецслажб.
Старшыня быў бітым волкам, яшчэ ў маладосці ён пачынаў службу целаахоўнікам Правадыра, і гэта забяспечыла яму імклівы кар’ерны рост. Тым не менш, у жыцці было ўсё, і інтрыгі, і здрады, і паразы. Але з усіх гэтых перадраг, ён удала выпутваўся і выходзіў толькі пераможцам. Зараз таксама, узманіліся супярэчнасці між МДБ і МУС, але, тая аперацыя, дзеля абмеркавання якой і аб’яўлены збор адказных супрацоўнікаў, павінна паставіць кропку ў гэтай зацягнуўшайся барацьбе, і яшчэ больш узмацніць пазіцыі старшыні.
- Дакладвайце.
- Сітуацыя патрабуе рашучых дзеянняў. Але па парадку. Аб’ект быў выкрадзены паўстанцамі, амаль два тыдні таму. Па незразумелых чынніках ( магчыма сабатаж, гэтым займаецца трэці адзел ), выйшаў са строя датчык сачэння імплатаваны ў цела паддоследнага. Нашы супрацоўнікі зрэагавалі імгненна, праз хвіліну спецгрупа была на месцы, тым не менш, яна спазнілася, адбіць аб’ект не атрымалася. Наша крыніца ў штабе бандытаў ( агент Мураш ), даносіць, што над Аб’ектам праводзяцца медычныя выпрабаванні, якія пакуль што не прынеслі поспеху. Агенту Мураш пастаўлена задача пашырыць кантакты бандытаў з аб’ектам, але Мураш спасылаецца на магчымы правал і ад выканання задачы ўхіляецца. У той жа час, для кантролю за інфармацыяй Мураша да супрацоўніцтва схілена, некая Вольга П., актыўная памагатая бандытфармаванняў. Кодавае імя новага агента “Сястрычка”. Дзеля бяспекі, назіранне за ёй спынена, але яна ў нас глыбока на кручке. “Сястрычка” па заданню кіраўніцтва падполля вядзе размовы з Аб’ектам, дзеля падтрымання яго маральнага стана. Паводле Сястрычкі, хоць Абект і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, цяпер яго становішча выправілася і ён падвяргаецца моцнай ідэалагічнай апрацоўцы з боку нацыяналістаў. Інфармацыя Мураша ў цэлым падцвярджаецца. Акрамя таго Мураш сцвярджае, што страчвае уплыў у кіраўніцтве і не можа кантраляваць медычныя даследванні над Аб’ектам. Сітуацыя ускладняецца і выходзіць з пад кантролю. З вышэй указанных чыннікаў лічу мэтазгодным правесці спецаперацыю па выкраданні Аб’екта і  далей дзейнічаць паводле ранейшага плана “А”.
На некалікі хвілін у кабінеце запанавала цішыня.
- Напэўна так. Мабыць мы зацягнулі гульню… Месца знаходжанне аб’екта вядома?
- Так. Медычная лабараторыя знаходзіцца разам са штабам, у прамзоне Міханавічы. Але захоп штаба лічу заўчасным. Рэгіянальныя асяродкі бандытызму захаваюцца і яшчэ больш заканспіруюцца, кіраўнічы склад падполля ўзновіцца і ўсё прыйдзецца пачынаць зноўку.
-Што прапануеце?
- Прапаную праз Мураша, арганізаваць перавозку Аб’екта на іншае месца дыслакацыі, нібы з меркаванняў бяспекі, і адбіць яга на гэтым шляху.
- Добра. Але ўлічыце, недапушчальна “раскрываць” Мураша заўчасна. Забяспечце яго бяспеку.
-Ёсць.
Гаспадар кабінета пстрычкай зачыніў сваю тэчку і як па камандзе ўсе прысутныя ўскочылі і накіраваліся да выйсця. У пакоі застаўся толькі сакратар.

Зброя.

Ад Зянона некалькі хвілін назад выўшаў доктар Літвін. Доктар быў украінцам,  наёмнікам. Прасцей кажучы ён быў украінскім нацыяналістам, прыхільнікам УНА-УНСО. Ва Украіне пытанні нацыянальнай тоеснасці і мовы, амаль вырашыны, тым не менш радыкалы яшчэ засталіся. І канешне, там ёсць людзі якія шчыра падтрымліваюць імкненне нацыянальнай часткі заходнеросаў да нацыянальных каштоўнасцей.  Адным з такіх і быў доктар Літвін.  Ужо амаль год, Док працаваў з беларускім падполлем, за грошы канешне. Галоўнае без сумневу ідэалагічныя моманты, але ўсёшткі ён рызыкуе галаваой… Да таго ж і праца цікавая ( як да навукоўца ). Чорт яго ведае з якіх крыніц, але беларусы даведаліся, што МДБ распрацоўвае вірус-забойцу. І вось яго, адмыслоўцу ў вірусалогіі, праз управу УНСО запрасілі дапамагаць беларускім братам. Зразумела на Украіне працаваць было бяспечней. Але абставіны патрабавалі працы ў Севера-западным краі, у падполлі і ён пагадзіўся. Амаль з паўгода пайшло на камплектаванне лабараторыі. Па запчастках, па крыху ў краіну ўвозілася неабходнае абсталяванне і рэактывы. Потым, на вобмацак пачалася праца. І нарэшце, сапраўдны прарыў -  у руках падполля і доктара, апынуўся пераносчык віруса, то бок сам вірус. Праца была складаная, амаль безнадзейная. Літвін адразу зразумеў прыгажосць задумкі, той, хто распрацоўваў вірус быў Геніем. Ні якія грошы, ні якія звышпрадзвінутыя лабараторыі і тэхналогіі, не маглі зрабіць тое, што атрымалася ў гэтаму навукоўцу. Літвін напэўна ведаў, ні ЗША, ні Кітай, ні Расія такога зрабіць не маглі. Толькі чалавек пацалаваны ў макаўку Богам ( скарэй д’яблам ) мог стварыць такую дасканаласць. Вірус быў аналагам віруса грыпа, звычайнага грыпа, але мутыраванага да непазнавальнасці. Непроста мутыраванага, але і ўдасканаленага біатэхналогіямі. Распаўсюджваўся ён, падобна грыпу, ад чалавека да чалавека праз чых, дотык рук, пацалунак. Вось толькі забіць яго было складана, ва ўселякім разе док зрабіць гэтага не змог. Без сумнення, у гэтай падпольнай лабараторыі зрабіць гэта, увогулле не ўдасца. Магчыма, што на дадзеным этапе лекі ад віруса мае толькі яго стваральнік. Тэарытычна лекі стварыць магчыма, але патрэбна сапраўдная лабараторыя – працы трэба праводзіць ва Украіне, ці іншым бяспечным месцы. Да таго ж патрэбны грошы і добрая каманда даследчыкаў. А што калі..? Доктара пранізала думка, ці хутчэй толькі яе спалох… Што калі мне заўладарыць гэтай зброяй? Без сумнення, гэта зброя. Гэта разумеюць усе. Няўжо ўлады Заходняй Русі жадаюць заваяваць увесь Свет? Што калі распаўсюд яе тут, усяго толькі эксперымент, а мэты стваральнікаў сягаюць далей. Нядрэнна… Сусветная Расійская Імперыя.
Збольшага механізм дзеяння зразумелы: вірус трапіўшы ў арганізм чалавека мацнее і якімсці чынам убудоўваецца ў аддзел галаўнога мозгу, які адказвае за мову чалавека, і яшчэ шэраг аддзелаў. Сёння вірус наладжаны канкрэтна на адну мову – беларускую. Мозг, апанаваны вірусам, на знешняе ўздзеянне беларускай мовы, рэагуе самазнішчэннем.  У арганізме пачынаюцца працэсы падобныя на алергічную рэакцыю: сып, ваніты, страта прытомнасці, урэшце адказ нервовай сістэмы і летальны зыход. Вірус можна мадэрнізаваць. Ведаючы механізмы яго працы, яго код, магчыма наладзіць яго рэакцыю ў адказ на уздзеянне любой мовы. Можна выкараніць дашчэнту не толькі беларускую, але і ангельскую, нямецкую, кітайскую, ды любую… Ідэальная зброя. І яна не ў тых руках…
Док не быў дураком. Ён разумеў, ён цудоўна разумеў, штогэта задача не для яго. Не, ён не зможа. Не хопіць ні рэсурсаў, ні таленту, бо ён не геній, а шэраговы выканаўца. А зброя ўжо існуе. Яна пагражае не толькі беларусамоўным. Яна пагражае і яго Радзіме. Трэба працягваць даследванні, трэба знішчыць вірус.

Зянон сядзеў у фатэлі і позірк яго ўтаропіўся ў адну кропку. Нарэшце лёс даў шанец. Зянон шостым пачуццём адчуў. Што ўсё атрымаецца. Алесь, інфікаваны вірусам, і быўшы пры смерці, не толькі не памёр, але яго стан палепшыўся. Доктар не быў аптымістычны у сваіх прагнозах, тым не менш, Зянон зразумеў, што гэта перамога. Арганізм Алеся адаптаваўся да віруса, ён змог яго перамагчы. Але што, і якім чынам выратавала яго? З даследванняў доктара Літвіна выходзіла, што вірус не пераможны, і вось, на табе, Алесь першы хто змог выжыць. Што жыў Міхась, пераносчык віруса, заканамерна. У яго мозгу беларуская мова, дзяржавай, была вынішчана дашчэнту. Напэўна за час свайго жыцця, ён не чуў больш за дзесятак беларускіх словаў. Не толькі ў побыце іх сустрэць не магчыма, але нават са сферы культура ды літаратуры (ці таго, што ад іх засталося) яны зніклі. Больш таго, неасцярожна прамоўленае беларускае слова, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, аж да турэмнага зняволення. На гэты конт мозг Міхала стэрыльны, мабыць спецслужбы, дзеля свайго эксперымента адмыслова адбіралі такіх людзей, бо не гледзечы на жорсткія законы, не толькі падпольныя апазіцыянеры, ведаюць беларускую. Пакуль што шмат жыве людзей, якія памятаюць часы, калі беларускую мову можна было пачуць нават па тэлевізары. Адно што,   моладзь толькі па чутках ведае аб беларускай. Тым не менш знайсці, цалкам стэрыльны мозг складана. І каштоўнасць Міхала вялікая, нават і без наяўнасці віруса. Алесь, іншая справа, патрыёт беларусшчыны, ён канешне ведаў беларускую мову, ведаў не блага. Як і ўсе падпольшчыкі, закахаўшысь у Беларусь, у гэтую легендарную краіну, Алесь, амаль з нуля вывучыў беларускую мову, чытаючы забароненыя кнігі: Глобуса, Багдановіча, Рудкоўскага, і ўвогулле любую беларускамоўную кнігу, якую паспелі зберагчы, схаваць ад полымя эмдэбоўскага крэматорыя. Ужо год трыццаць, як любая друкаваная, аўдыё- ці відэапрадукцыя на беларускай мове павінна была быць сканфіскавана і знішчана. Закон выконваўся і захаванне такіх рэчаў пераследавалася крымінальна. Мала хто адважваўся захоўваць беларускамоўныя рэчы нават ў тайніках. Зянон, канешне ведаў, што беларуская мова, яшчэ дзе ні дзе захавалася на эміграцыі. Існавала беларуская мова і ў інтэрнэце , але адносіны з Захадам Заходняя Русь не падтрымлівала, яны былі варожыя. Зразумела і урад БНР і іншыя замежныя арганізацыі беларусаў, былі па за законам – гэта ўсё агенты уплыву ЦРУ. Блакада, была такая, што нават ён, Зянон, кіраўнік падполля, не меў кантактаў з беларускай дыяспарай. А яна была ўдосталь вялікай, бо,  ў першыя гады абвяшчэння, Заходней Русі, за мяжу добраахвотна, ці па прымусу ваехалі амаль ўсе беларускамоўныя інтэлектуалы. Інтэрнэт, таксама  быў цалкам пад забаронай, як рассаднік экстрэмізму і парнаграфіі. Краіна была цалкам ізаляванай ад знешняга свету. Уся інфармацыя падавалася толькі дзяржаўнай тэлевізіяй і прэсай, толькі з Трэцяга Рыму, яшчэ магло нешта прарвацца ды і тое цэнзуяванае.
Дык вось, Алесь, ведаў мову добра, толькі яна была ў яго свядомасць прыўнесена зноўку. Можна сказаць, што мова для Алеся не была роднай, ад дзяцінства  ён яе не ведаў. Можа ў гэтым адгатка, можа гэта таксама неяк уплывае на вірус?

Анатомія здрады (краталоўка).

Да руінаў завода не заўважна, кружным шляхам пад’ехаў мікрааўтобус. Бусік здаў назад і няспешна  прыпаркаваўся заднімі дзверцамі да вакна цэха ў якім не засталося ні воднай цэлай шыбы. Прадзіраючыся праз іржавую арматуру, бітую цэглу і бетон, праз цэх,  да вакна падышлі трое. Усе былі апрануты ў блакітную працоўную робу, але з маскамі на тварах. Двое былі узброены пісталетамі-пулемётамі, відаць самаробнымі, бо выгляд іх быў нехлямажны. Трэцяга, гэтыя двое, вялі пад рукі, ён быў не толькі бяззбройны, але і скавны кайданкамі. Не промаўляючы ні слова і толькі паўкіўком галавы павітаўшыся з кіроўцам, яны забраліся ў нутро мікрааўтобуса і замкнуліся з нутры. Кіроўца націснуў на газ і камандзір групы, сядзеўшы побач з вадзілам, з палёгкай ўздыхнуў. Тым не менш, ён цвёрда трымаў за крысом пісталет, шлях толькі пачынаўся і наперадзе маглі чакаць любыя неспадзяванкі. Камандзір не ведаў, каго яны экскартуюць. Але загад быў ясны: незаўважна, і як мага хутчэй, даставіць чалавека да украінскай мяжы. А там ужо, не іх клопат.
Выехаўшы з прамзоны, машына накіравалася да ўскраіны горада. Выезды са сталіцы кантраляваліся блокпастамі, даглядалі не ўсіх. Выбаркова. Але цяпер рызыкаваць не трэба. Было вырашана, выбірацца з горада кружным шляхам, гэта таксама рызыка, але меншая. Маршрут быў распрацаваны загадзя, і цяпер за вокнамі машыны праплывалі шэрыя шматпавярховікі спальнага района. Мінакоў было не шмат – працоўны дзень, тым не менш, рух аўто быў досыць шчыльным.
- Паглядзі на гэты “мэрс”. – Азваўся кіроўца. – Здаецца ён “прыліп” да нас.
Камандзір і сам заўважыў гэты патрыманы мэрсэдэс. Маршрут быў пракладзены так, каб была магчымасць выявіць “хвост”. І пракладзены ён, быў добра, нікому не прыйшло б у галаву ехаць такім вычварэнскім зігзагам, акрамя тых, каму ёсць што хаваць і тым, хто хоча даведацца, што ж там схавалі. “Мэрс” вёў іх ўжо пяць хвілін.
-Адрывайся – сказаў Камандзір. – Зварочвай на Салея.
“Мэрс” пайшоў па прамой, не за імі, але камандзіру было зразумела – гэта па іх душу.
- Што будзем рабіць?
- Едзем іншым маршрутам, але выязджаць будзем праз парк Дэн Сяопіна, там добры “калідор”, Філістовіч яго падрыхтаваў для асаблівых выпадкаў. Акрамя яго і нас маршрута ніхто не ведае.
Далейшы шлях прайшоў у напружанні, з рознымі манеўрамі, але больш “хвост” заўважаны не быў.
“Магчыма адарваліся.” – камандзір выглянуў праз вакно ў неба, гелікоптэраў не было відаць.
З вуліцы Трашчанка бус, паўз шчыльную забудову прыватнага сектара, заехаў у парк. Малазаўважнай прасёлкавай дарогай, драпаючы кузаў веццем дрэў, машына рухалася праз лес. Шафёр з палёгкай уздыхнуў.
 Мікрааўтобус  рухаўся углыб лесапарка. Раптам лопнулі пярэднія скаты, машыну занесла і яна урэзалася бортам у асіну, з бакоў усчалася шалёная страляніна, узарвалася некалькі святлошумавых гранат. З леса да бусіка кінуліся чорныя цені. Вылецелі дзверы падарваныя пластыдам.
- Ёб… в рот. Лежать. Маць … Х … П … твою … Не рухацца, піда … еб …. в… ж ….
За лічаныя секунды, ўсе хто ехаў у мікрааўтобусе, апынуліся распластанымі на зямлі з заламанымі рукамі. Чорныя цені завіхаліся каля машыны, выконваючы нейкі дзіўны шаманскі танец. Яшчэ некалькі хвілін і бусік быў абдзёрты на шчэнт: скруцілі, адламалі ўсё, што толькі магчыма.
- Схрона не знойдзена. Ёб в рот. – Далажыў голоўны цень, яшчэ больш галоўнаму.
-Дрэнна – данеслася з адтуліны для рота ў чорнай  масцы.
Тым часам, усіх затрыманых упіхвалі у аператыўна падагнаны ўнедарожнік.
- Гэтага да мяне – сказаў найгалоўнейшы цень – і хлопца з самаробнымі кайданкамі на руках засунулі ў іншы аўтамабіль.
Кавалькада чорных унедарожнікаў рушыла ў напрамку горада, а мікрааўтобус абліты бензінам сполахамі першага полымя разганяў перапужаныя цені лесапарку.


Філістовіч усё зразумеў. Нечаканы напад на аўтобус з “аб’ектам” паставіў усё на свае месцы. Начальнік штаба верыў і не верыў.  Ён не жадаў у гэта верыць, не мог, але мусіў. Зянон. Зянон аказаўся здраднікам. Той Зянон які апошнія гады ўзначальваў паўстанне. Той Зянон, які быў сцягам і іконай руху. Зянон, з якім яны перажылі і месячную аблогу на хлебе і вадзе, з якім бок у бок адстрэльваліся ад міліцыянераў. Зянон, які быў не толькі паплечнікам, ён быў сябрам, абзіным сябрам. І вось, яны па розныя бакі барыкад.
Аб перавозке “аб’екта”, аб маршруце, дакладна ведалі толькі два чалавека – Зянон і Філістовіч. Выбару не было. У сабе , зразумела, Філістовіч быў упэўнены. А вось Зянон… Як жа ён мог…
Праз доўгі цёмны калідор Філістовіч, рухаўся да штаба. Ля самых дзвярэй сядзеў Янка, асабісты ахоўнік Зянона. Ён прыўзняўся.
- Камандзір адпачывае.
- Ні чога, ні чога, ён мяне чакаў.
- Ведаеш, што – Філістовіч узяў Янку за плячук.- Мне трэба пагаварыць з Зянонам сам на сам. Прыкрый знешнія дзверы. Каб нас не хвалявалі. Нікога не ўпускай.
Янка моўчкі кіўнуў і па калідоры накіраваўся да знешніх дзвярэй.
Філістовіч пачакаў, пакуль Янка знік за вуглом калідора, і дастаў пісталет з глушыцелем. Цішком прыадчыніўшы дзверы, кашачымі рухамі ён праслізнуў у нутро пакою. Зянон спаў на канапе. Філістовіч дзвігаўся нягучна, але сталае пачуццё небяспекі, выпрацавала ў Зянона ідэальнае шостае пачуццё. Праз сон, адчуўшы нешта не тое, Зянон  кульнуўся з канапы, трымаючы  ў руках пісталет, з якім ніколі не разлучаўся. Рэакцыя Зянона была маланкавай, але ён спазніўся, кулі выпушчаныя Філістовічам, сустрэлі яго на падлозе. Філістовіч каршаком кінуўся да супраціўніка. Той быў яшчэ жывы. Адна куля прабіла плячук, другая трапіла ў тулава ў районе грудзіны. З рота Зянона сцякала чырвоная пена. Лёгкае было пашкоджана вельмі сур’ёзна. Філістовіч кінуўся да стала, з шуфляды дастаў бінты і вату, пачаў перавязваць раны. Мэты забіваць “крата” начальнік штаба не меў, ды ўжо так атрымалася. Здраднік Зянон ці не, але ён патрэбен жывым. Вайна яшчэ не скончана, а “крот” канешне валодае каштоўнай інфармацыяй. Тое, што Зянон схапіўся за зброю, у нечым даказвае яго віну, але з іншага боку, гэта проста рэфлекс, звычайны рэфлекс падпольшчыка. 
Кроў не суцяшалася. Філістовіч, жадаў ужо гукнуць на дапамогу Янку , але перадумаў, хто ведае як той паставіцца да таго. што тут адбылося, ці не застрэліць самога начштаба.
Нечакана Зянон адкрыў вочы. Спрабуючы усміхнуцца, ён сіпата прамовіў: “У сейфе ліст… Чытай…” З горла яшчэ мацней выштурхнула чырвоную пену. Зянон ўжо не гаварыў, а толькі сіпеў. Філістовіч кінуўся да дзвярэй і ва ўвесь голас клікнуў Янку.
- Камандзіру дрэнна. Бягом. Знайдзі якога небудзь медыка.
Спалоханы Янка, адразу з калідора, кінуўся да выйсця. Філістовіч схіліўся да Зянона і паспрабаваў разабрацца ва ўрыўках словаў, што з клакамі ружовага паветра вырываліся з яго грудзіны.
 Хвілін праз дваццаць, хлопец, выконваючы абавязкі санітара атрада, пабачыў, што спяшаўся дарма, яго дапамога ўжо не патрабавалася. Ад страты крыві Зянон сканаў, і цяпер белы як месяцовае святло ляжаў на сваёй канапе. Калі ў медыка пытанняў не было, яны з’явіліся шмат у каго з паўстанцаў, якія збегліся сюды на ўвесь гэты вярхал. На Філістовіча глядзелі скоса, а тое і пагрозліва.
- Здаць зброю! – скамандаваў целаахоўнік Янка, вырашыўшы ўзяць сітуацыю пад свой кантроль, пакуль яшчэ была  такая магчымасць.
Філістовіч паклаў на стол свой пісталет.
- Зачыніце яго ў якой небудзь камеры. Я выклікаю… -  але каго выклікаць, калі камандуючы забіты, а начальнік штаба арыштаваны? – Склікаю збор камандзіраў.




Філістовіч, не падпярэзаны, з кашуляй на выпуск, стаяў пасярод пакоя. Пакой быў усё той жа, штаб камандуючага, але на месцы Зянона сядзеў іншы чалавек, і на месцы начальніка штаба таксама. 
Прайшло тры дні са смерці Зянона. Пахавалі яго годна. У лабірынце каналізацыйных стокаў сталіцы, якія сталі жытлом і крэпасцю паўстанцаў, быў закуток вольны ад вады і смуроду, тут звычайна хавалі паўстанцаў, чые целы не дасталіся спецназу.  На драўляным, самаробным памосце, ў такой самай самаробнай дамавіне пакрытай бел-чырвона-белым палотнішчам ляжаў камандуючы. Не першы і не апошні, што пачываў на гэтым алтары свабоды. Побач стаялі чалавек шэсць яго бліжэйшых паплечнікаў, усе негаваркія. Аброслыя шчэццю і белыя ад недахопу сонечнага святла. Там, на паверхні, усех іх чакала, у лепшым выпадку куля ката, але тут яны з’яўляліся мазгавым цэнтрам, які трымаў у сваіх руках нервы-ніткі падполля. Прамовіўшы колькі словаў, кожны з іх пацалаваў у лоб свайго камандуючага і дамавіну з целам замуравалі ў нішы лёха. Яшчэ праз гадзіну ў тупіку каналізацыі ні што не нагадвала, аб святым для паўстанцаў месцы – звычайныя цагляныя скляпенні.
На наступны дзень камандзіры супраціўлення абралі новага Камандуючага і нач. штаба, узгаднілі тое-сёе і нарэшце вырашылі дапытаць Філістовіча.
Філістовіч быў цалкам спакойны, годна адказваў на пытанні. Расказваў як усё было, усе акалічнасці справы.
- І на што ты спадзяешся? Ты што сапраўды лічыш, што мы паверым тваім словам? Зянон быў здраднікам! Ха-ха-ха-ха! – пад скляпеннямі прагрукатаў шчыры смех.
 -Ды цябе даўно застрэлілі б, каб не неабходнасць даведацца праўду. Здраднік ты!
- У мяне ёсць доказы. - Філістовіч з пад спазногця выкалупаў электронны мікрачып. – Зянон сам ва ўсім прызнаўся.
У пакоі запанавала напружаная цішыня. Філістовіч задзвінуў чып у раз’ём кампутара. На экране з’явіўся Зянон.

Калі ты гляжзіш гэты запіс, то напэўна мы ўжо ніколі не сустрэнемся і не паразмаўляем. Відаць мяне ўжо няма ў ліку жывых. Я гэта прадбачыў. Усё наша жыццё, шлях па люзу мяча. Мы толькі і робім з табой, што гуляем ў хованкі са смерцю. Але ёсць рэчы больш важкія чым уласныя амбіцыі, а можа нават больш значныя за жыццё і смерць. Любоў да Айчыны і яе набыткаў, барацьба за спадчыну продкаў, для нас з табой напэўна важней. Запэўніваю цябе, я ўсё жыццё палажыў на гэта, і смерць сваю таксама ахвярую Беларусі.  Я не здраднік, як ты напэўна палічыў. Па логіцы “Так”, але сапраўды “Не”. Мяне “прыціснулі” год шэсць таму. Павязалі пад час адной вылазкі, кінулі ў каменны мяшок. Я тады яшчэ не быў камандуючым, але ведаў шмат. Каюся, расказаў амаль ўсё. О-о-о… Яны ўмеюць разгаварыць. Спачатку думаў пагуляць ў маўчанку, але доўга не вытрымаў – у мастацтве дыялогу пад прымусам спяцы МДБ майстры! Інфармацыю выцягнулі па максімуму. Зламалі мяне і фізічна і маральна. А потым далі адпачыць. Падлячылі. І верыш – не: адпусцілі. Адпусцілі, як рыбак вуду, каб мацней падхапіць на гаплік здабычу. Я ўвесі час адчуваў за сабой назіранне, хоць хутчэй, гэта адбітак паранойі. На сам рэч, неабходнасці ў сачэнні не было. Пазней даведаўся, ужывілі мне інплант. Назіралі за мной ў рэальным часе. Я вырашыў завязаць, стаць шэраговым  грамадзянінам. Неатрымалася. На кручок, МДБ мяне моцна учапіла, знайшлі і іншыя нітачкі. Прымусілі ізноў спусціцца ў падполле. Але, ведаеш, я астыў. Паразважаў, ўжо і сам быў згодзен супрацоўнічаць. Думаў схітраваць, згуляць на іх полі на сваіх ўмовах. Наіўны! Спадзяваўся выкарыстоўваць МДБ у сваёй гульне на карысць Беларусі. Дэзінфармацыя там… Іншыя сродкі. Дзе там! Яны мяне абставілі па поўнай. Не гуляй з д’яблам, гэта безсэнсоўна. Гэтай хітрасцю сваёй прасцяцкай відаць падштурхнуў іх. Мяне вылучылі ўжо не як звычайнага сэксота. Абапіраючыся на маю інфармацыю, пачалі падцягваць мяне на перад. Некага прыбралі, некага завербавалі – штурхалі мяне на вяршыню. За ўвесь час, я амаль нікога не расшыфраваў. Здрадцаў ў нашых шэрагах шмат, ды МДБ так дасканала працуе, што іх не вылічыць, хутчэй на сумленнага байца падазрэнне ўпадзе. З цягам часу выштурхалі мяне на камандуючага. Тут і прыйшоў мой зорны час, але не на карысць МДБ. Не ведаю якімі меркаваннямі яны кіраваліся, але душыць паўстанне сталі не праз мяне, а праз гэты вірус. Можа выпрабаваць яго жадалі ў баявых ўмовах, ці што… Усё было распрацавана на самым версе.  Інсургенты пра гэты вірус і не даведаліся б ніколі, павыміралі б ў няведанні, але МДБ аб’ягорыла сама сябе. Гэбісты “злілі” нам інфармацыю аб эксперыменце, жадалі прыспешыць падзеі. Я па іх указанню арганізаваў выкраданне носьбіта віруса – на мэце было занесці заразу адразу ў наш асяродак. Яны ўсё ўлічылі, акрамя аднаго. Антыдот сапраўды існуе і ён у нашых руках. Больш таго, ў нашых руках іх зброя.
Заклікаю цябе, буць асцярожным. Знішчы гэты тэкст пры найменшым падазрэнні на здраду. Давярай яго толькі надзейным, выпрабаваным людзям. Спадзяюся я не памыліўся ў табе. Калі б ты, Філістовіч, мяне не забіў, я палічыў бы цябе агентам спецслужб, і зрабіў бы гэта сам. Раз ты мяне чуеш, значыць я не пралічыўся і барацьба працягваецца. Інструкцыю як знайсці мікрафільм, возмеш у маім сейфе. А цяпер бывай. Даруй, калі што не так. Але памятай, я стаў кратом каб перамагчы ворага, МДБ мяне абставіў, але паміраю я не здраднікам.
Усе камандзіры, як адзін, сядзелі агаломшаныя. Зянон сам даў вычарпальныя адказы на ўсе пытанні. Але асноўная сенсацыя палягала не ў тым, што Зянон апынуўся агентам МДБ,а ў тым што як вынікала з тэкста, ён вынайшаў антыдот да згубнага віруса. Належыла неадкладна выправіць экспедыцыю да схованкі з матэрыяламі. Дзейнічаць трэба было маланкава. Аб Філістовічы ўсе забыліся, пачалі абмяркоўваць становішча, нешта планаваць. Неўпрыкмет, Філістовіч апынуўся ў эпіцэнтры віру думак і меркаванняў, і сам не заўважаючы таго, перахапіў ініцыятыву на сябе. Ніводны чалавек нават не ўзгадаў, што адбылося ў гэтым пакоі толькі гадзіну назад.  Філістовіч, быў не толькі апраўданы ў вачах грамады. А па праву заняў месца лідара.


Апошні удар МДБ.

Лёс Міхала быў не зайздросны. МДБ ніколі не забывала сваіх былых супрацоўнікаў, яны купаліся ў раскошы, і не фармальныя сувязі, рабілі іх гэткімі паўбагамі, якім шмат што дазвалялася і даравалася. Але розныя “сэксоты”, дабраахвотныя і не вельмі даносчыкі і шпегі мелі іншыя прывілеі. Як адпрацаваны матэрыял, яны выштурхоўваліся на узбочыну жыцця і не цікавілі больш ні кога. Але Міхась быў каштоўным адпрацаваным матэрыялам. Як адпрацаванае ядзернае паліва, з Астравецкай АЭС, захоўвае небяспечную радыяцыю, так і Міхал працягваў уяўляць для МДБ пэўную небяспеку, хоць і страціў сваю карыснасць. Шлях для яго быў адзін – у працоўныя лагеры.
Тым часам кіпела напружаная чэкістская праца. У лабараторыях МДБ смажылі, варылі, выпрацоўвалі тысячы ін’екцый з носібітамі Віруса СН351 – такі шыфр атрымаў новы ўдасканалены штамм. Адначасова Палата Адстаўнікоў прыняла новы закон аб абавязковым прышчапленні ўсіх жыхароў краіны ад “свінкі”. І закруцілася кола: сябры Западнарускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі абвясцілі аб дачасным выкананні плана па прышчэпкам; міністр аховы здароўя перад тэлекамерамі засучвае рукаў; намеснікі старшынь калгасаў па ідэалагічнай працы рапартуюць аб стоадсоткавым ахопе працаўнікоў; у паліклініках выстройваюцца чэргі па асаблівую даведку на працу; школьныя настаўнікі ходзяць па кватэрах і перапісваюць усіх тат, мам, дзядулей і бабулей  якія не прышчапіліся і могуць уяўляць пагрозу для сваіх малых;  фармзаводы не спраўляюцца з поытам устаноў на прэпарат і працуюць ў тры змены.
Праз вельмі кароткі час, кампанія была фактычна завершана, мала хто з жыхароў краіны аказаўся не прышчэплены. Па справаздачах статыстычнага камітэта ахоп прышчэпленых склаў прыкладна 114 адсоткаў, што не дзіўна, гледзечы на энтузіазм народу.
МДБ мог быць задаволены – план не толькі выконваўся, ён перавыконваўся. З беларусчынай павінна быць скончана. І сапраўды, пасля шаленства з прышчэпкамі, пачалася сапраўдная эпідэмія алергіі. Шпіталі і паліклінікі ізноўку былі перапоўнены. Жыхары краіны скардзіліся на розныя сімптомы алергічнай рэакцыі, адзначаліся і смяротныя выпадкі.  Злыя языкі звязвалі гэта з кампаніяй імунізацыі, якая толькі-толькі скончылася, але МДБ гэтыя языкі ўмомант укараціла, а ў грамадстве штучна пачалі распаўсюджвацца чуткі аб новай дыверсіі так званага “беларускага падполля”. Парады дзяржаўных прапагандыстаў і дактароў алерголагаў былі аднолькавымі – каб пазбегнуць алергіі, трэба цалкам пазбавіццца беларускай мовы, нават ва ўспамінах. Ні кроплі беларускасці. Беларускасць не толькі не модна, але і небяспечна для здароўя, яна нясе цяжкое захворванне з летальным зыходам. Беларускія бандыты ў парыву бязсільнай лютасці вырашылі знішчыць ўсё насельніцтва Севера-Западнага краю і распаўсюджваюць гэтае цяжкае захворванне, супраць якога можа выстаяць адно саборнасць, салідарнасць народа і вера ў адзінаабранага Прэзідэнта.
Ідэалагічны шал набіраў абароты, сыпаліся новыя даносы, а шпіталі лекавалі захварэўшых падручнікамі рускай мовы і цытатнікамі Першага Прэзідэнта. Перамога была недалёкай. Параза супраціўніка павінна быць поўнай і безумоўнайю. Месяц за месяцам упэўненасць функцыянераў МДБ у перамозе расла, як нечакана здарылася нечувалае – беларусы адважыліся на ўзброены выступ.

Віруснаступае.

Штурмавая група паўстанцаў, праз лёхі каналізацыі прабіралася да цэнтра сталіцы.  Наперадзе ішоў разведузвод, які выяўляў рознага роду  пасткі і міны сюрпрызы. Чым бліжэй да Цэнтра рухалася група, тым больш было розных неспадзевак. Інжынеры газавымі рэзакамі шаткавалі жалезныя краты і суплёты калючага дроту. Разбіралі завалы. Небяспека чакала за кожным паваротам, за тры дні працы, загінула ўжо восем чалавек, а атрад прадзвінуўся толькі на траціну. Цяжэй за ўсё прыходзілася, калі сустракаліся камеры відэаназірання, ці датчыкі руху, у такім выпадку збіраўся экспрэс-савет, і камандзіры свецячы ліхтарамі на самаробныя мапы падзямелля вырашалі, ці магчыма абыйсці небяспечны ўчастак, а калі не, то як абхітрыць электроніку. І тым не менш, недзе адбыўся пракол,  і на чацьвёрты дзень у сутарэннях распачаўся сапраўдны бой з байцами спецпрызначэння МДБ.
У цемры і цеснаце  каналізацыйнага калектара ўсчалася шалёная страляніна. Спецназаўцы наваліліся з бакавога адгалінавання. З прыборамі начнога бачання, лазернымі мэтауказальнікамі, яны як здані вынырвалі ў самых неспадзяваных месцах і расстрэльвалі паўстанцаў. Сярод інсургентаў спачатку ўсчалася  паніка, але праз некалькі хвілін камандзіру групы атрымалася апанаваць сітуацыю. Некалькі святлошумавых гранат з боку паўстанцаў, выраўноўваюць становішча бакоў, спецназ быў вымушаны адмовіцца ад прыбораў начнога бачання, бо яны сляпілі сваіх уладальнікаў. Сутыкненні працягваліся ў цемры праразаемай промнямі тактычных ліхтароў і лазерных мэтауказальнікаў. Атрад паўстанцаў блакаваны і рассечаны на дзве няроўныя часткі, здавалася быў асуджаны. Камандзір групы прыняў рашэнне падымацца на паверхню і прабівацца да тэлерадыё цэнтра ( а менавіта ён быў мэтай паўстанцаў ) па вуліцах горада.
Тузін ацалелых байцоў праз люк выбраліся на дзённае святло. У сутарэннях працягвалася боесутыкненне, але вуліцы горада ў межах правядзення аперацыі зачысткі  таксама былі аточаны вайскоўцамі. Вылазка была асуджана на правал.
Невялікая група выратаваўшыхся паўстанцаў ліхаманкава збірала  нейкі прыбор.
- Браць жывымі! – пачуўся адрывісты загад і да паўстанцаў кінуліся вайскоўцы з толькі што падехаўшага БэТэРа.
Камандзір паспеў націснуць на кнопку прылады, і з моцай 150 дэцэбел паветра ўзрушылі гукі музыкі-песні. Пасля хвіліннага замяшання, вайскоўцы схапіліся за галовы, іх ванітавала, вадзіла ў бакі, трасло. Некалькі салдатаў страцілі прытомнасць, астатнія курчыліся на зямлі. БТР неспадзеўкі набраў хуткасць і ўрэзаўся ў мур шматпавярховіка. Камандзір вайскоўцаў ні чым не адрозніваўся ад сваіх падначаленых і ўкленчыўшы ванітаваў на асфальт.
Паўстанцы, пасеўшыя надзець слухаўкі, адходзілі ад здзіўлення (а ніхто з іх не чакаў такога выніка). Ачомаўшыся байцы пачалі грузіць свой цуда-апарат на прыпаркаваны побач аўтамабіль. З дынамікаў не спыняючыся ліліся старадаўнія патрыятычныя песні  пачынаючы ад “Магутнага Божа”  і да “Каляды” Песняроў. Адмысловую  складанку сфармаваў сам Філістовіч. Дзе толькі было магчыма, паўстанцы збіралі аўдыёзапісы песняў і вершаў на беларускай мове. Мала засталося гэтых артэфактаў, тым не менш, удалося скампанаваць некалькі кружэлак, якія былі капіяваны ў некалькіх сотнях асобнікаў. Інсургенты расчуліўшысь вырашылі назваць дыскі “Песні свабоды” і слухалі іх на сваіх плэерах. Некалькі песень на вершы не вядомых паэтаў, былі запісаны нават самімі паўстанцамі. І вось цяпер, гэты патрыятычна-папсовы венігрэд гучаў над вуліцамі Мінска.
Аўтамабіль з пагружаным на яго ўзмацняльнікам каціў па вуліцы. Салдаты ўнутраных войскаў, цалкам дэмаралізаваныя музыкай і песнямі покатам ляжалі ўздоўж маршрута інсургентаў.  Нешматлікія стрэлы, якія гучалі ўслед машыны паўстанцаў, не маглі іх спыніць. Зносячы нешматлікія перашкоды і шлагбаўмы, рассоўваючы цывільныя машыны, кіроўцы якіх вылупіўшы вочы, у канвульсіях  ці сутыкаліся адзін з адным, ці спыняліся сярод дарогі, паўстанцы прабіваліся да тэлецэнтра.
Машына з ўзмацняльнікам засталася каля ўвахода, з дынамікаў у чарговы раз разносілася “Беларусь мая шыпшына…”, ад якой лопаліся перапонкі. Пакінуўшы аднаго байца ахоўваць гэты цырк, з застаўшыміся паўстанцамі камандзір атрада кінуўся да будынка.  Разстраляўшы бездапаможных дзяжурных міліцыянераў яны накіраваліся да апаратнай.
У пакоі адкуль вялося вяшчанне галоўнага тэлеканала краіны знаходзілася некалькі інжынераў. Песні якія грымелі навокал будынка, тут былі ледзь чутнымі і ўсе інжынеры былі ў найлепшым фізічным стане. Пад рулямі зброі іх не давялося доўга пераконваць у неабходнасці пусціць ў эфір відэарад з флэшкі, якую прадставілі нападнікі. На ўсю краіну, у рэжыме нон-стоп, пачала транслявацца нарэзка з мноства кліпаў, фрагментаў фільмаў, мастацкіх і дакументальных, інтэрв’ю і публіцыстыкі, ўсяго, што толькі змаглі знайсці паўстанцы на беларускай мове, што не загінула канчаткова, і захавалася ў схронах і на сметніках.
Краіну ахапіў паралюш.
Кожны, хто меў неасцярожнасць, уключыць ў гэты час тэлевізар, атрымоўваў зарад алергенаў, якія уключалі механізм віруса СН351. Людзей калаціла і кідала вобмаль, галовы раскалваліся і арганізм даваў збой. Як на зло, трансляцыя прыпала на вечар, і людзі заспетыя ля тэлевізара масава падпадалі пад уздзеянне варожай прапаганды. Дыверсія закранула шмат людзей, але ўсёшткі найменьшую іх частку, не ўсе глядзелі тэлевізар, тым больш дзяржаўны канал. Большыя страты нанесла тое, што трансляцыя стала сігналам для дзеяння БКА па ўсёй краіне, асабліва ў сталіцы. Як тараканы з ўсіх шчэлак павылызілі недабіткі-калабаранты, і ўсе былі ўзброены магутнымі ўзмацняльнікамі і дынамікамі, гэта, так бы мовіць, была іх калектыўная зброя. Шмат хто з нацыяналістычных бандытаў былі ўзброены мегафонамі, з якіх, прама ў твар грамадзянам, лаяліся беларускай мовай. Ні водзін чэсны чалавек не мог гэтага вытрымаць, і сотні захопленых з нянацку сапраўдных патрыётаў проста страцілі розум. Заходнюю Русь чакала не простая ноч.
Урад, Савет Бяспекі ўжо трэці час засядалі ў адмысловым бункеры. Па ўсёй краіне па трывозе былі паднятыя войскі, калоны танкаў і БМП рухаліся да сталіцы і буйных гарадоў. Інфраструктура краіны і дзяржавы сур’ёзна пацярпелі. Міліцыя часткова была дэмаралізавана, дзяржаўныя ўстановы не функцыянавалі, прадпрыемствы ўсёй краіны засталіся без працаўнікоў. Шпіталі перапоўнены, грамадзяне пагалоўна выведзены з ладу. Выкарыстоўваючы  фактар нечаканасці, паўстанцы ў ноч першага ўдару захапілі ўсе тэлерадыёцентры краіны. Эфір цалкам запаланілі дэмаралізуючыя насельніцтва песні, прамовы і кліпы. Байцы спецназу расквартаваныя ў сталіцы не здолелі аказаць супраціву паўстанцам і ўжо ў першыя часы бітвы былі знішчаны ўдарамі ўзмацняльнікаў і мегафонаў. Сталіца была цалкам захоплена інсургентамі, і толькі войска часткова не стратіла баяздольнасці. Ізаляваныя ад радыё і тэлевізара салдаты, нават увогулле не ведалі, што адбываецца ў краіне, і толькі некаторыя афіцэры патрапілі пад удар. У цэлым войска было здатна да баявых дзеянняў і вайсковыя калоны спяшаліся на дапамогу.
Паўстанцы таксама не спалі ў шапку. Па ўсяму гораду на апоры асвятлення мантаваліся дынамікі. Мабілізаваныя электрыкі сталічных прадпрыемстваў сувязі, пад пагрозай выкарыстання беларускай мовы, працягвалі дрот і паялі ўзмацняльнікі. Вельмі хутка Мінск аблытала сістэма гучнай сувязі. Усе дынамікі апавяшчэння Грамадзянскай абароны былі зарэзерваваны для апошняга бою. Брыгады маляроў размалёўвалі беларускамоўнымі лозунгамі ўсе платы і муры будынкаў, нават проста на асфальце масленай фарбай пісалі “Улада народу”. Нельга было па гораду і кроку ступіць, каб вочы не ўпіраліся ў які небудзь надпіс.  Насельніцтва горада ад гэтых графіці цярпела не менш чым ад гукаўзмацняльнікаў, і людзі імкнуліся ўвогулле не выходзіць на двор. Усе сядзелі па сваіх хатах і чакалі развязкі.
А развязка была побач.
Першыя падраздзяленні танкаў і БТР ўвайшлі ў горад з трох напрамкаў. Адразу, месцамі ўтварыліся заторы з вайсковай тэхнікі. Інжынерныя машыны разгароджвання расцягвалі спехам пабудаваныя барыкады.  Павольна, але няўхільна механізаваныя батальёны прасоўваліся да ўрадавага квартала.  Нешматлікія стрэлы з РПГ і актыўнасць снайпераў паўстанцаў не маглі спыніць бранявой калоны.  Тры лепшыя брыгады войска Заходняй Русі ўцягваліся ў загатаваную інсургентамі пастку. З інтерваламі ў некалькі дзесяткаў хвілін, над хвастамі калон урадавых войскаў падняліся ў паветра сігнальныя ракеты, а неўзабаве і над прэзідэнцкім палацам узляцела чырвоная звёздка. Услед за гэтым , у адзін момант, былі ўключаны ўсе гукаўзмацняльнікі і дынамікі горада. Беларускамоўны лямант запаланіў сталіцу. Сотні дэцэбел прапаганды і ілжы абрынуліся на вайскоўцаў. Але генералы Генеральнага штаба не дарма елі свой хлеб з ікрой, перад самым наступам, салдатам выдалі  слухаўкі і бірушы. Канешне, гэтыя прадметы амуніцыі не пралуглежваліся ні якімі статутамі, тым больш што іх паспелі сабраць не шмат, і асноўнай масе салдат проста запіхалі ў вушы  звычайную медычную вату. Грукат рухавікоў і камы ваты не маглі заглушыць рова дынамікаў Грамадзянскай абароны. Але і тут выкруціліся, адзін капітан здагадаўся аддаць загад аб стральбе з буйнакаліберных кулямётаў – іх ляскат надзейна заглушыў варожую прапаганду. Капітану адразу прысвоілі званне маёра, а войскі атрымалі адпаведны загад. Тым не менш, чым глыбей у нетры горада уцягваліся калоны, тым больш узрастаў супраціў. Усе вольныя паверхні будынкаў і дарог былі абпісаны нацыяналістычнымі лозунгамі. Хоць салдаты і намагаліся не чытаць іх, але неўсвядомленна кінуўшы погляд на яркі надпіс мозг сам таго не жадаючы ўспрымаў змешчаную там інфармацыю.  Гэта мела фатальныя наступствы.  і БМП з танкамі, то там, то сям спыняліся ці таранілі адзін-аднаго. Актывізаваліся і баявікі, якія з верхніх паверхаў будынкаў, дзе з РПГ, а дзе проста кактэлем Молатава падпальвалі баявыя машыны. Мотастралкі, якія высадзіліся з бронятранспарцёраў апынуліся яшчэ больш адчувальнымі да візуальнай дыверсіі, і клаліся амаль штабелямі. Аперацыя захлыналася, стала зразумела, што глухія і сляпыя механікі-кіроўцы не дадуць рады ў выкананні загада. Наземная фаза аперацыі правалілася.
У той час калі на вуліцах сталіцы ішла няроўная бітва, і урадавыя войскі цярпелі паразу, у паветра была паднята баявая авіяцыя. Пілоты атрымалі загад знішчыць рэтранслятары, антэны і будынкі аб’ектаў сувязі і тэлерадыёкамунікацый. Налёт павінен быў быць неспадзяваным і імклівым. Першыя бомбы і ракеты ляглі трапна, не абышлося і без прамашак – пацярпелі цывільныя будынкі.
Але што гэта! Спачатку адзін, а потым і іншыя самалёты, страчвалі арыентацыю, сутыкаліся з хмарачосамі і пікіравалі на вуліцы горада, пасільваючы хаос які ўладарыў на зямлі. Над Мінскам у некалькіх месцах віселі гіганцкія лазерныя  лозунгі “Жыве Беларусь!”. Паўстанцы ў папярэднія дні захапілі некалькі лазерных прылад, якія на  радасць разявак, у дні парадаў і дзяржаўных свят праецыравалі на небе розныя патрыятычныя выявы, і вось цяпер, перапраграмаваныя, яны сляпілі ненавіснымі лозунгамі пілотаў.
Бітва за сталіцу урадавымі войскамі была цалкам прайграна.
Да захопу паўстанцамі ўсёй краіны заставаліся лічаныя дні.



Кропка.
Прэзідэнт сядзеў у фатэлі ля каміна. Згаладалыя міністры ласаваліся тушонкай з ускрытых бляшанак. У кабінеце гаспадара было цёпла і ўтульна. Запасаў ежы і паліва павінна хапіць яшчэ на паўгода. Але ці ёсць сэнс… Ці ёсць сэнс надалей трываць блакаду? Сакратар Савета Бяспекі меў рацыю калі ўгаворваў яго ляцець у Маскву і адтуль кіраваць супрацівам. Рашэнне заставацца ў краіне, у гэтым прэзідэнтскім бункеры ў Астрашыцкім Гарадку, было памылкай.  Жадаў як лепш - быць сярод паплечнікаў, асабіста кіраваць падаўленнем рэвалюцыі… І на табе…
Разам з кабінетам міністраў, пад аховай найлепшых байцоў з службы бяспекі прэзідэнта, колішні гаспадар краіны ўжо трэцці месяц трымаў аблогу ў падземных казематах.  Добра, што хоць сямейнікаў атрымалася эвакуяваць. Абодва браты таксама паспелі збегчы да Масквы, але ці пераканаюць яны братскую краіну пачаць інтэрвенцыю? І чаму яны гэтага не зрабілі адразу? А што рабіць мне? Так, невясёлыя думкі круціліся ў галаве правіцеля.
Прэзідэнт не ведаў, што Трэцяму Рыму было не да яго. Уздоўж усёй мяжы з Беларуссю (колішняй Заходняй Руссю) тэрмінова будаваўся вялізны гукапаглынаючы мур і ўзводзіліся фартыфікацыйныя збудаванні. Крэмль рыхтаваўся да абароны ад Заходніх плутакратый, які дзякуючы раптоўнай перамозе ў Заходняй Русі тамтэйшай Трэццяй калоны, з ліку мясцовых апазіцыянераў, гранічна блізка наблізіліся да Масквы.
Аточаныя з усіх бакоў, абаронцы бункера не палохаліся гукаўзмацняльнікаў паўстанцаў.  Вядома, ні хто з наймацнейшых свету гэтага, не прышчэпліваліся вірусам. Ахова прэзідэнта таксама была вызвалена ад гэтай працэдуры, гэтым людзям давяралі цалкам. І толькі цяпер сталі асэнсоўваць, што пагалоўная вакцынацыя, на тле патрыятычнага шалу, была празмернай. Асабліва згубным, было прышчапленне віруса міліцыі і войску. Толькі хто ж ведаў, што паўстанцы распрацуюць супрацьвірусны антыдот. Яго не здолелі распрацаваць нават у лабараторыях МДБ, лекаў проста не існуе, як і лекаў ад СНІДу. Але поздна плакаць. Трэба шукаць выйсце з гэтага становішча, трэба нешта прыдумаць.

- Я прызнаю паразу. Я здаюся.
- Спадзяюся на вашу літасць. Вы перамаглі.
Былы прэзідэнт, з сваім атачэннем, у фае бункера сустракаў дэлегацыю парламенцёраў.  на чале з Філістовічам. Яшчэ шэсць тыдняў аблогі давялі безсэнсоўнасць далейшага супраціўлення. Краіна была цалкам захоплена інсургентамі і ўжо пачаліся незваротныя перамены на карысць новай улады. Крэмль даў зразумець, што пачынаць узброены канфлікт першым не будзе, надзеі на паўстанне  адданых прыхільнікаў не было.
Прэзідэнт згадзіўся на капітуляцыю. Пасля ўсіх фармальнасцей і падпісання адпаведных дакументаў, перад тым як пад аховай паўстанцаў змяніць кабінет на турэмную камеру, прэзідэнт падыйшоў да Філістовіча.
- Як? Як у вас атрымалася распрацаваць лекі? Гэта ж не магчыма! І што далей вы будзеце рабіць з вірусам?
- Вельмі проста. Лекаў супраць віруса сапраўды неіснуе, але рэч у тым, што СН351 распрацаваны на аснове віруса грыпа, і як супраць грыпа ў чалавека можа быць імунітэт, так можна выпрацаваць імунітэт і супраць СН351. Дзейнасць віруса накіравана, на падкорку галаўнога мозгу, якая адказвае за мову. Накіраваны вірус супраць валодання беларускай мовай, значыць і імунітэт трэба выпрацоўваць праз беларускую мову. Усё геніяльнае проста! На чалавека які валодае беларускай мовай дасканала, вірус дзейнічае як звычайная прастуда. На тых хто не ведае ні якой іншай мовы, акрамя беларускай, СН351  недзейнічае ўвогулле.  Усё залежыць толькі ад стану валодання беларускай мовай. Беларускамоўная адукацыя: дзіцячыя садкі, школы, універсітэты – вось лекі супраць віруса! Лечыцца і вірус бяспамятства. Адсёння,  настаўнік -  першы чалавек ў краіне.