Сорак Сашак - сусед

Варужка Яешня-Тутошня
Сорак Сашак - сусед


…Вяртаючыся дадому са школы яшчэ здалёк убачыла: сядзіць Сашка на лаўцы поруч пад'езда. Галава кучарава-кудлатая, глядзіць спадылба, дзіка і змрочна.

І тады я сканцэнтравалася: выцягнулася ў струнку і стала глядзець строга наперад і ўгору, нікога не заўважаючы вакол. Калі я праходзіла міма яго, ён прывітаўся. Пасля чаго я паглядзела добразычліва-паблажліва з вышыні сваёй вежы, усміхнулася і таксама прывіталася.

І так паўтаралася амаль кожны дзень.

…Неяк мама прыходзіць і кажа, што сустрэла Сашкіну маму, і яна жадае, каб я падцягнула Сашку па матэматыцы.

Як я ўзрадавалася. Навяла ідэальны парадак на швейнай машынцы, якая служыла мне пісьмовым сталом. Чакала. А ён так і не прыйшоў…


Ах, як я пакутавала. Ну, чаму ён не прыйшоў?!!!