Сорак Сашак - Назавём Сашам...

Варужка Яешня-Тутошня
Назавём Сашам…

(Сорак Сашак)


*** *** ***


- Мама, давай назавём браціка Сашам, - папрасіла я, - Ва ўсіх Сашкі ёсць, а ў нас няма. Нам таксама патрэбен Сашка.
- Добра, - пагадзілася мама.

Я стаяла, абапіраючыся локцямі на край ложка, папярок якой ляжала маляня і глядзела сваімі сера-блакітнымі вачыма ў столь.
- Мальцык, на пяцэнінку, - сказала я на зразумелай для немаўлятак мове, працягваючы маляню печыва.
Саша ўхапіўся за печанюшку і моцна сціснуў яе ў сваім маленечкім кулачку…


*** *** ***


..."Давай назавём сына Сашам, - чытаю я ў радзільні цыдулку ад Колі, - у цябе ёсць брат Саша і ў мяне ёсць брат Саша. Вось, у гонар нашых двух братоў і назавём…"

"Добра, - падумала я, - назавём сына Сашам у гонар двух нашых братоў Аляксандраў"
А перад вачыма раптам паплылі розныя Сашы, Санькі, Шуркі, Сашкі, Аляксандры… І тады я падумала, ціха падумала, каб ніхто не пачуў: "А таксама ў гонар усіх Сашак, якіх я ведала, ведаю і буду ведаць у будучыні…"