Чытаючы Караткевича

Ляксандра Зпад Барысава
Чытаючы Караткевіча

…Сяджу на кухні, на падлозе, прыхінуўшыся спіной да кухоннай шафкі, а на каленах ляжыць раскрытая кніга "Каласы пад сярпом тваім". Пішу я гэты тэкст, паклаўшы сшытак па-над раскрытай кнігай і рукамі адчуваю, як светлае цяпло пераліваецца з кнігі  ў мяне, разліваецца па ўсім целе. І пануе ў душы свет і супакой. І жадаецца любіць увесь свет, усіх людзей, як гэта ўмеў Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч…