У Цуме як у лесе

Ляксандра Зпад Барысава
У Цуме як у лесе

 Заходжу ў ЦУМ, як у лес. Нагрувашчванне паліц - як у дрэў ў лесе, у хаатычным парадку.
 Мне трэба патрапіць у харчовы аддзел, каб купіць сабе сяго-таго на абед. Ад уваходу спрабую зарыентавацца, у якім кірунку мне ісці.
 Злева, як і трэба, стаіць дзядзька Сцёпа па стойцы смірна і ў поўнай баявой форме: ахоўвае.
 Мне трэба рухацца не налева і не направа, і не проста, а проста-направа-направа, прыблізна, можа, яшчэ трохі прасцей. Арыентавацца трэба на ювелірны аддзел, абмінуць яго, і тады, над, наперадзе стаячымі, паліцамі, стане бачная шафа ячак камеры захоўвання харчовага аддзела. І трэба ісці на гэту шафу, абыходзячы ўсё, што трапляецца па шляху.
 …Купіўшы, што захацелася, выходжу з харчовага аддзела і пачынаю разумець, што заблудзілася. Куды ісці зваротна, дзе выйсце, паняцця не маю.
 І я іду наўздагад, і пакуль знаходжу выйсце, абыходжу ўсе аддзелы першага паверху.