А як раней усё было?

Ляксандра Зпад Барысава
А як раней усё было?

                Падражаю Евгению Уляшеву
                http://www.proza.ru/2014/05/14/1599

 "…Гэта была пустая сонная сельская станцыя, і на платформе акрамя іх нікога не было…" - Сарна сядзела на канапе і чытала ўслых кнігу. Фаркунчык сядзеў побач і лавіў кожнае слова.

 - А што такое - сельская станцыя? - раптам спытаў ён.

 Сарна сама толкам не ведала, што такое сельская станцыя, але паспрабавала растлумачыць:

 - Гэта было ў тыя часы, калі яшчэ не было Горада. А былі асобныя маленькія селішчы, раскіданыя досыць далёка адзін ад аднаго сярод дзікай сельскай мясцовасці. А сельская станцыя - гэта, напэўна, станцыя мятро ў сельскай мясцовасці. Даводзілася ж туды ўвесь час ездзіць за карыснымі выкапнямі.

 - А што такое - карысныя выкапні? - не сцішаўся цікаўны Фаркунчык.
 - Гэта ежа, яе раней не ў кухні сінтэзавалі, а з зямлі выкопвалі…


 - Жудасныя часы, аднак, былі, - задуменна сказаў Фаркунчык.


 - А кнігі тады былі? – вочы ў Фаркунчыка загарэліся малінавым святлом ад цікаўнасці. – Мамы чыталі сваім дзеткам казкі?

 Сарна трохі паморшчылася:

 - Цяжка назваць тое чытанне чытаннем. Трымалі яны перад сабой шматпластовыя квадрацікі з незразумелымі значкамі і скалыналі паветра незразумелымі гукамі. А зараз мы не парушаем цішыні чытаннем. Наш уяўны кантакт з табой, і мой кантакт з Бібліятэкай Сусвету нікому не замінае. Бясшумна цячэ працэс чытання з Бібліятэкі Сусвету праз мяне да цябе.