Библия ад Аида

Ляксандра Зпад Барысава
Біблія ад Аіда
 ***
 Вест і Карм былі двайняты. Статныя і высокія, золатавалосыя і блакітнавокія. І апраналіся яны заўсёды аднолькава ў доўгія беласнежныя хітоны з круглай гарлавінай і доўгімі рукавамі.
 Але падабенства было толькі вонкавае.
 Вест быў наіўным і прастадушным і валодаў творчым дарам і багатай фантазіяй.
 Карм быў разумны, куды разумней Веста. Ён мог вельмі хутка разабрацца з любой галаваломкай, рашыць самую складаную задачу літаральна імгненна. Але ў яго не было фантазіі, і ён нічога не мог прыдумаць сам. Ён мог рашаць задачы, прыдуманыя іншымі і разгадваць чужыя галаваломкі. Таму ў яго душы жыла чорная зайздрасць да прастадушнага і наіўнага брата.
 Браты працавалі ў адной лабараторыі. Вест прыдумляў чарговую мадэль і ствараў яе светлую, зыбкую выяву. Карм павінен быў надаць гэтай зыбкай выяве трывалы матэрыяльны каркас, і зацвердзіць яе існаванне. Але з зайздрасці да брата ён заўсёды перакручваў задуманае. І вынік атрымліваўся такі вульгарна грубы, што Вест глядзеў на яго і плакаў.
 - Ну, чаго разроўся, - спакойна казаў Карм, - у іншы раз атрымаецца.
 ***
 Аднойчы Вест вырашыў самастойна стварыць чарговую мадэль, без дапамогі Карма. І Карм абыякава сказаў:
 - Рабі, мне ўсё адно.
 Калі мадэль была гатовая, Вест у цэнтр яе змясціў маленечкую Блакітную Зорку. Такую маленечкую, што сам мог яе насілу разгледзець у мікраскоп. І гэту зорку ён засяліў істотамі, далікатнымі і недаўгавечнымі, жыццё якіх працягвалася не больш за імгненне. І надаў іх Дарункам Творчасці, Каханнем і Дабрынёй. Даць ім неўміручасць ён не мог, не ўмеў.
 Надзяляць неўміручасцю ўмеў толькі Карм.
 І толькі Вест абярнуўся да Карма, каб выказаць сваю просьбу, як заўважыў у яго вачах дзіўны, незразумелы бляск. І гэты бляск Весту не спадабаўся. Ён спалохаўся за лёс сваіх істот, якім ужо даў імя, Аджоінты.
 І сказаў зусім не тое, што збіраўся, а наўздагад выпадкова:
 - Карм, калі ласка. Схадзі на склад за турбулентнасцю. Сам я не ў стане адарвацца ад працы, а яна мне тэрмінова спатрэбілася.
 Карм механічна павярнуўся і выйшаў з лабараторыі. Ён не прыслухаўся да таго, што яго папрасілі прынесці. Думы яго былі заняты новай мадэллю Веста.
 Вест тым часам хуценька вывярнуў мадэль навыварат, так, што Блакітная Зорка з аджоінтамі апынулася сярод лабірынтаў процілеглага краю мадэлі. А ў цэнтр памясціў новую зорачку, таксама блакітную і засяліў падобнымі істотамі, толькі пустымі і бяздушнымі, простымі механічнымі робатамі.
 Карм, выйдучы з лабараторыі, накіраваўся на склад. У яго душы кіпела зайздрасць да гэтых істот, якіх і ў мікраскоп цяжка разгледзець, да іх творчых здольнасцяў, якіх у яго, Карма, не было.
 І ён вырашыў даць ім неўміручасць, але пры гэтым заняволіць і прымусіць на сябе працаваць.
 З такімі думкамі Карм ішоў у бок склада. Потым спыніўся і здрыгануўся:
 - Турбулентнасць! Ён адмыслова мяне выставіў! Ну, так будзе яму турбулентнасць!...
 ***
 Карм набраў вядро вады і вярнуўся з ім у лабараторыю. Радасна ўсміхаючыся, сказаў:
 - Вось табе турбулентнасць. Цэлае вядро. З яе дапамогай можна надзяліць неўміручасцю тваіх амёб.
 Карм сканцэнтраваўся і наддзяліў істот чорнай злосцю і зайздрасцю, і істоты са светлых і зіхатлівых ператварыліся ў чорных, хвастата-рагатых і зласлівых.
 Пасля гэтага Карм абярнуўся і паглядзеў на Веста. Той паспрабаваў паказаць засмучэнне і выціснуць слёзы, але паколькі прыкідвацца не мог, нічога ў яго не атрымалася. Карм гэта заўважыў, але нічога не сказаў. Ён сказаў стандартную фразу, што і раней казаў:
 - Ну, чаго разроўся, у іншы раз атрымаецца.
 А сам адышоў у бок, і зрабіў выгляд, што наводзіць парадак на паліцы з посудам. Заплюшчыўшы вочы, ён узнавіў у памяці выяву мадэлі і стаў яе старанна вывучаць. "Куды ён іх схаваў?" - думаў ён пры гэтым. І знайшоў. На краю мадэлі за шэрай імглістасцю ён убачыў маленечкую залатую зорачку, вакол якой круцілася дзевяць другіх рознакаляровых зорачак, і сярод іх - Блакітная Зорка з аджоінтамі.
 І тады Карм надзяліў аджоінтаў сваёй злосцю і зайздрасцю. Але яны не сталі чорнымі. Яны толькі перасталі свяціцца. Злосць і зайздрасць пасялілася ў іх, не выцесніўшы дабра і кахання. Але ад супярэчнасцяў яны сталі панурымі і заклапочанымі. Нейкай часткі аджоінтаў пашанцавала пазбегнуць гэтай долі, яны засталіся светлымі і чыстымі, але пахаваліся, перажыўшы стрэс.
 А адзін светлы аджоінт не схаваўся. Ён быў настолькі моцны, што нават не адчуў наплыву чорнай хвалі.
 І Карм яго заўважыў. І надзяліў неўміручасцю, і назваў Аідам. І Аід яго пачуў і насцярожыўся. 
 І паслаў Карм на Блакітную Зорку свайго клона, у велічы і славе, у бляску маланак, з громам, і з німбам над галавой.
 І ўсе цёмныя аджоінты палі ніцма ў страху, а светлыя сумна глядзелі са сваіх хованак.   
 Аід з цікаўнасцю разглядаў дзіўнага прышэльца.
 І тады прышэлец схапіў Аіда і сунуў яго да сябе ў кішэнь, а на яго месцы стварыў пустога клона, і ніхто гэтага не заўважыў.
 І звярнуўся прышэлец да спалоханых аджоінтаў:
 - Устаньце і выслухайце мяне ўважліва.
 Тыя ўсталі і сталі слухаць.
 - Калі вы заб'яце гэтага ўпартага, - і прышэлец паказаў на пустога клона, - вы атрымаеце ўратаванне і неўміручасць.
 І аджоінты кінуліся і разадралі пустышку. Пры гэтым у цісканіне загінула мноства цёмных аджоінтаў. А прышэлец саркастычна смяяўся і казаў Аіду ў кішэнь:
 - Бачыш, гэта яны з табой такое робяць.
 Ён і не здагадваўся, ён нават уявіць сабе не мог, што там ужо нікога не было. Аід даўно ўжо выбраўся адтуль і далучыўся да сваіх светлых суродзічаў.
 - Атрымлівайце сваю неўміручасць, - сказаў прышэлец і дыхнуў на цёмных аджоінтаў. - Адну на ўсіх. Вы будзеце несмяротныя, пакуль жывая ваша Блакітная Зорка.
 Але, дзякуючы злосці і зайздрасці, якія жывуць у вас, вы будзеце забіваць адзін аднаго і руйнаваць вашу зорку. Так што, вы асуджаны.
 ***
 Карм адклікаў свайго пасланца і адкрыў вочы.
 - Давай яго сюды, - сказаў Карм.
 Пасланец палез у кішэнь, але там было пуста.
 У гневе Карм разбурыў пасланца, змятаючы сваёй лютасцю ўвесь посуд з паліцы, на якой ён тым часам наводзіў парадак. Колбы, прабіркі, мензуркі з грукатам сыпаліся на падлогу, разлятаючыся на дробныя аскепкі.
 - Што здарылася? - пачуўся мяккі голас Веста.
 Карм апамятаўся і абярнуўся.
 Вест глядзеў на яго пытальна. А за ім ззяла мадэль. Асляпляльна залатая.
 Убачыўшы здзіўлены погляд Карма, Вест сказаў:
 - Так, я зрабіў непранікальную абарону, каб ні ты ні я не заміналі аджоінтам жыць самастойна.