Дзяучына, вам куды?

Ляксандра Зпад Барысава
Дзяўчына, вам куды?

 Волінька была так прыгожая, так чароўная, што кіроўца трамвая не ўтрымаўся і спытаў:
 - Дзяўчына, вам куды?
 - Мне на наступным прыпынку перасаджвацца на трыццаць восьмы аўтобус, - ціха сказала Волінька, і моцна счырванела.

 - Увага, - абвясціў кіроўца трамвая ў дынамік, - у сувязі з неспадзяванымі акалічнасцямі трамвай пойдзе па маршруце трыццаць восьмага аўтобуса.

 Пасажыры захваляваліся, зашумелі, загаманілі, злаяліся…

 - Але там жа рэек няма, - здзівілася Волінька.
 - Будуць, - упэўнена сказаў кіроўца трамвая. І сапраўды, рэйкі з'явіліся, і трамвай паехаў па іх у патрэбным Воліньке кірунку. Паехаў без прыпынкаў, пад крыкі незадаволеных пасажыраў.
 І давёз яе не толькі да канчатковага прыпынку трыццаць восьмага аўтобуса, ён давёз Воліньку проста да яе дома, да восьмага пад'езда…

 - Сука, - сказаў муж Волінькі, калі тая зайшла ў кватэру з дзвюма цяжкімі торбамі, - ізноў прыгажосцю злоўжываеш?
 Муж Волінькі стаяў на кухні ля вакна і назіраў, як у іх пад'езда разварачваўся трамвай нумар два, поўны гамонячых пасажыраў. Развярнуўся, і ліха панёсся зваротна, туды, дзе ён і павінен звычайна хадзіць.
 А рэйкі за ім раставалі і знікалі.
 Муж Волінькі сам калісьці, калі пазнаёміўся з Волінькай, катаў яе на гэтым жа трамваі па Чорным моры.

 А зараз ён быў ужо начальнікам дэпо.
 І на наступны дзень дэпрэміраваў кіроўцу другога трамвая.