Яшчэ сабака...

Дарота Баркоуская
Яшчэ сабака

…І не памятаю нават, як гэты сабака трапіў мне ў рукі… Памятаю толькі, што неяк апынуўся ў мяне ў руках… Трымаю я яго перад сабой дзвюма рукамі. І тут ён пачаў адліваць магутнай бруёй, як быццам не маленькі худзенькі сабачка, а вялікі шэры слон.

І я адставіла яго далей, выцягнуўшы рукі, каб пырскі не траплялі на мяне.
А ён ўсё лье і лье. І калі гэта скончыцца? Можа, на зямлю яго паставіць? Але лянота неяк…

…Крыху пазней ён бег перада мной у пад'езд, па ўсходах да ліфта, а я трымалася за ланцужок…

Потым мы з ім увайшлі ў ліфт і сталі ля сценкі.

"Так гэта ж ліфт!.." - устрывожыўся ўнутраны голас.
"Ну, і што? - сказаў другі ўнутраны голас, - падумаеш, ліфт… Мы ж з сабакам!!!"
І першы ўнутраны голас супакоіўся.

Едзем на ліфце ўгору. Шмат народу набралася. У фокусе майго зроку дзве дзяўчынкі шэпчуцца.

А сабака круціцца поруч маіх ног, і я яго разглядаю. Поўсць на ім белая, рэдкая, ружовая скура прасвечвае.

Гэта ён такім павінен быць ці ён аблезлы?

Тут адна з дзяўчынак абарачваецца, глядзіць на сабаку і кажа сяброўцы:

- Паслухай, гэта, выпадкова, не твой сабака, які надоечы страціўся?
- Мой, - пацвярджае сяброўка.

І тады я аддаю ім ланцужок са словамі:
- Як камень з душы зваліўся…

Пасля чаго выходжу з ліфта і радасна бегу дадому…