Махаон на беларускай мове

Варужка Яешня-Тутошня
Махаон

 У кватэру, праз гаўбец, заляцеў махаон, і стаў адчайна біцца аб шкло вакна, імкнучыся на волю.
 Як яго злавіць і выпусціць, калі пад рукамі нічога няма, акрамя рук. А рукамі не схопіш.
 Я падставіла руку, каб ён сам сеў. Ён адляцеў у бок. Тады я зноў, павольна і асцярожна пасунула да яго сваю руку…
 Урэшце, ён сеў мяне на палец, і я адчувала, як яго лапкі ўчапіліся ў скуру, ціха і далікатна, і даверліва. Я асцярожна, стараючыся ня трэсці рукой, вынесла махаона на гаўбец.  Ён паляцеў не адразу, а пасядзеў некалькі секунд яшчэ.
 Жадала б я ведаць, пра што ён думаў.