Маючы вушы ды пачуе

Ляксандра Зпад Барысава
Маючы вушы ды пачуе

 Вернікі - агнцы божыя, якіх пільна ахоўванюць ад д'ябальскіх спакус пастыры, святары. Ахоўваюцца яны ў імя выратавання агнцаў і шчаснага іх пасялення ў Рай Божы.

 Што іх чакае там, у Раі? А вось гэта - Вялікая Таямніца. Авечкі прадставіць нават не могуць, што прыгатаваў ім Бог, ён жа Спадар, Гаспадар, у тым Раі, гэта значыць Хляву, куды іх загоняць Пастыры, пастухі, пасля шчаснага вяртання з пашы.

 А што чакае авечак у хляве?
 Каго проста пастрыгуць і адправяць зваротна, на пашу. А з каго знімуць шкуру - будуць кажухі і мяса. Гаспадар іх, Спадар, не змерзне ўзімку і не прагаладаецца.
 А Пастыры? Гэта тыя Казлы, якія вядуць статак, куды трэба Гаспадару. Урэшце, з іх таксама знімуць шкуру.

 Так што можна пажадаць авечкам?
 Шчаснага выратавання ад ваўкоў і пасяленні ў хлеў.

 Але мы хіба авечкі? Чаму мы так зацята імкнёмся ў хлеў?