Нараджэнне хоку

Ляксандра Зпад Барысава
Нараджэнне хоку

 Жарт

 Японец сядзіць, падціснуўшы пад сябе ногі, і атрымлівае асалоду ад сузірання іерогліфа. Доўга-доўга на яго глядзіць, потым дрыготкім ад хвалявання голасам прамаўляе яго значэнне:
                "Сонца ўзышло"
 Затым паварочвае іерогліф на дзевяноста градусаў, ізноў доўга-доўга глядзіць-любуецца новым значэннем, і нарэшце з уздыхам прамаўляе гэта новае значэнне:
                "Дзень настае"
 Перавярнуўшы іерогліф яшчэ на дзевяноста градусаў, ён сузірае трэцяе значэнне іерогліфа з ціхім захапленнем, і прамаўляе яго:
                "Раса выпала"
 І павярнуўшы іерогліф яшчэ раз на дзевяноста градусаў, выдыхае апошняе, чацвёртае, яго значэнне:
                "Світанак"
 Потым акуратна, вытанчаным пэндзлікам чорнай кітайскай тушшу паслядоўна, зверху ўніз запісвае ўсе чатыры значэнні іерогліфа на тонкую шаўковую тканіну.