Лета 1369

Ляксандра Зпад Барысава
Лета 1369

 Змрочным быў год, 1369 ад ражаства Хрыстова.

 Як раз у тый дзень, калі Ян V Палеолаг адправіўся ў Рым і маліў папу аб падтрымцы, нікому не вядомы просты і непісьменны селянін Мірадонт мястэчка Забягайлаўка, што згубілася ў пушчах Заходняга Краю,  хутка злічыў на пальцах і выявіў, што год гэты сваім лікам роўны яго, Мірадонта ўзросту, памножанаму на самае сябе.
 І здзівіўся гэтаму Мірадонт незвычайна.
 
 Тады перамножыў Мірадонт на пальцах свой узрост і ўзрост свайго сына старэйшага, Васіліска.
 І жахнуўся Мірадонт: паўстала перад яго вачыма лік звера.

 І ў страху збег Мірадонт у пустэльню вялікую, і забыўся ён, як памнажаць на пальцах лічбы вялікія.
 І не перадаў ён гэту здольнасць па спадчыне сыну свайму, Васіліску.
 А было Васіліску тады васямнаццаць гадоў.