Мордахай, хто ён?

Ляксандра Зпад Барысава
Мордахай, хто ён?

 Мне здаецца, што Мордахай - гэта мая прабабуля, якая збегла, каб не плаціць аліменты…
 Збегла менавіта тады, калі прадзядуля абязножаў, і не мог за ёй пагнацца. Бацькі мае тым часам былі ў ад'ездзе: з'ехалі на два тыдні наведаць дзядулю з бабуляй, якія адпачывалі ў піянерскім лагеры "Артэк".
 Вось, прабабуля і абрала для ўцёкаў момант, калі дома нікога не было.
 Праўда, была я. Але я не ў лік. Мне тады было шэсць гадоў, і да таго ж я ўвесь дзень была занята: гайдала калыску, у якой плакаў абязножаны прадзядуля.

 Прабабуля запрасіла на дом дактароў і зачынілася разам з імі ў ваннай. Чым яны там займаліся, не ведаю. Чуваць было, як шумела вада. І адзін раз прабабуля крыкнула вельмі гучна, перакрыўшы сваім крыкам шум вады:
 - Морда, хай! Вы, галоўнае, пол памяняйце так, каб ніхто не здагадаўся, - А морда - хай будзе такая, як атрымаецца...

 Праз некалькі гадзін дактары выйшлі з ваннай і вынеслі адтуль нейкага няголенага мужыка, вельмі падобнага на прабабулю. Спячага. І паклалі яго не ложак. Потым яны клапатліва спакавалі ў свае сакваяжы бутэлькі з рознакаляровай вадкасцю і хутка і бясшумна зніклі.

 Я пазнала гэтыя бутэлькі. Я ненавідзела іх. Яны былі крыніцай усіх нашых бед. З-за іх прадзядуля абязножаў, а дзядуля з бабуляй навечна засталіся піянерамі.
 Мае бацькі адмовіліся прымаць гэты эліксір, выдуманы прабабуляй для папраўлення здароўя. Яны яго толькі панюхалі і ледзь-ледзь паспрабавалі. І тут жа заявілі, што гэты рыбін тлушч ім агідны.
 Затое дзядуля з бабуляй прыклаліся як след: яны любілі рыбін тлушч. А прадзядуля так нахлёбаўся, што тут жа пайшоў спаць. У прадзядулі быў нездаровы жор: адбілася цяжкае ваеннае дзяцінства.

 І толькі прадзядуля заснуў, як стаў проста на вачах памяншацца, пакуль не ператварыўся ў груднога немаўля. Пасля чаго прачнуўся і заплакаў. І з тых часоў амаль не спіць. Зірне на свае маленькія скручаныя ножкі - і заплача.  Паспрабуе штосьці сказаць - не атрымаецца - і заплача яшчэ гучней.
 Вось і прыйшлося мне з тых часоў увесь час калыску гушкаць з обязножанным прадзядулем.

 Праз пару гадзін пасля таго, як прадзядуля абязножаў, бабуля з дзядулем таксама паменшыліся і ператварыліся ў піянераў. Паглядзеўшы адзін на аднаго, яны радасна засмяяліся і пабеглі ў камору шукаць свае піянерскія гальштукі.
 Зараз яны невылазна жывуць у "Артэку". І заявілі перад ад'ездам прабабулі: "Не было ў нас дзяцінства. Так хоць зараз пацешымся…"

 А бацькі мае, якія толькі панюхалі і ледзь паспрабавалі, амаль не змяніліся. Яны сталі толькі вельмі маладымі і прыгожымі.

 А прабабуля, акінуўшы праніклівым позіркам усё сямейства, толькі панюхала свой эліксір і схавала ў шафу.

 …І зараз я гушкаю калыску з абязножанным прадзядулем, а на ложку спіць нейкі Морда-хай. А куды прабабуля дзелася?

  Калі Морда-хай прачнуўся, ён сказаў мне прабабуліным голасам:
 - Ты мяне не бачыла, я цябе не бачыла-л, не бачыў. Так што, бывайце..

 Ён хутка склаў у прабабуліну дарожную торбу астатнія бутэлькі з рознакаляровай вадкасцю, а таксама бабулін тоўсты сшытак з рэцэптамі і сышоў.
 З тых часоў я не бачыла ні прабабулі, ні гэтага Мордахая, вельмі падобнага на прабабулю…