экспанат

Ляксандра Зпад Барысава
Экспанат


 У кабінет галоўнага інжынера па ідэалогіі, таварыша Пятрова, зайшлі двое:
 Піцер Такер - назваўся першы, - а гэта мой сябра Абросім Ваўчанецкі. Дазвольце павіншаваць вас з надыходзячым святам дня чысцільніка і ўручыць вам маленькі сувенір.
 "Піцер Такер" працягнуў Пятрову вялікую срэбную манету з малюнкам вежы ў арэоле складанага арнаменту. Яго прыяцель, нічога не кажучы, таксама працягнуў агаломшанаму гаспадару кабінета аналагічную манету.  Пакуль Пятроў з цікавасцю разглядаў уручаныя сувеніры, першы прайдзісвет хутка абыйшоў увесь кабінет, сабраўшы з усіх сталоў алоўкі, пасля чаго абодва госця моўчкі выйшлі, пакінуўшы гаспадара ўсё яшчэ вывучаючым манеты.
 Спускаючыся па лесвіцы, на адной з пляцовак яны убачылі вялікае, злёгку пагнутае цынкавае вядро з вапнай.
 - Глядзі-ка, яшчэ адзін экспанат без нагляду… Спатрэбіцца… - сказаў Піцер, і ўзяў вядро.
 Калі яны дасягнулі пляцоўкі першага паверху, зверху раздаўся немы жаночы лямант, і шмат незразумелых для Піцера слоў.
 - Давядзецца кінуць, - уздыхнуў ён, - а то засякуць. - і вядро пакацілася па падлозе, паліваючы яго сваім змесцівам.
 Прыяцелі, не спыняючыся, прайшлі праз двор да маленькай хаткі ў форме шпакоўні, і ўвайшлі ў яго. Пасля гэтага хатка стала мяняцца, ператвараючыся ў аловак, накіраваны вастрыём угару. Аловак павольна адарваўся ад зямлі, і, набіраючы хуткасць, накіраваўся ў неба якое прымала форму злёгку пакамячанага цынкавага вядра.

  - Вядро, - падумаў таварыш Пятроў, гледзячы ў вакно….