Знак савецкай якасци

Ляксандра Зпад Барысава
Знак савецкай якасці

 Некаторы час нада мной жыў хранічны алкаголік, электрык. Перыядычна ў яго штосьці здаралася з сантэхнікай, і ў мяне са столі пачынаў ісці дождж.
 Я падстаўляла тазік у патрэбнае месца і ішла высвятляць, што такое, і калі гэта спыніцца.

 Аднойчы, у вельмі гарачы летні вечар, калі я сядзела на кухні, раптам дождж пайшоў адначасова са столі і на вуліцы.

 Дождж барабаніў у кухні па дне тазіка і знадворку стукаў па падваконніку.

 Прыгледзеўшыся ўважліва, я ўбачыла, што на вуліцы не дождж, а нехта, непасрэдна з акна чацвёртага паверху вырашыў са шланга паліць кветнік…

 …Дзверы мне адкрыў добры п'яны і зусім абяссэншаны жаночы твар.
 - Дрэў шкада, - растлумачыла мне яна.
 А я распавяла ёй пра дождж са столі.
 - Цяпер усё прыбяру, - паабяцала яна…

 А аднойчы пайшоў сапраўдны лівень. Сцяна з выключальнікамі змакрэла наскрозь, і двое сутак я святло не ўключала. Я раззлавалася, і запатрабавала, каб яны замянілі мне выключальнік за свой рахунак: ён сапсаваўся пасля апошняга купання. Таму што сусед быў электрыкам, зрабіў ён гэта хутка і якасна.

 А праз тыдзень паперагарала лямпачка. Я адшрубавала плафон, каб замяніць яе. Плафон быў поўны воды.