Каротки жудасцик

Ляксандра Зпад Барысава
Кароткі жудасцік

 Гарыць, патрэскваючы, свечка, уваткнутая ў шклянку, асвятляючы невялікі круг прасторы. Усё астатняе губляецца ў цемры.
 Гадзіннік б'е поўнач.
 Нябачны ў гэткай цемры, нема мяўкае чорны кот, сінхронна з боем гадзінніка.
 Стоячы на каленках на зэдлічку, Гарык паспешна голіцца, гледзячы ў бок пузатага нікеляванага імбрычка.
 У дзверы хтосьці гучна пастукаў...