Пра шкоду пива

Ляксандра Зпад Барысава
Пра шкоду піва

 - Купі піва.
 - Грошай мала.
 - Іх заўсёды мала.
 - Ну навошта я буду апошнія грошы на піва марнаваць. Раптам, што-небудзь  экстрана спатрэбіцца, а грошай няма…
 - Што, напрыклад?
 - Ну, напрыклад, мышка зламаецца…
 - Мышка не зламаецца ….

 ***
 Сяджу на кухні, а ён у пакоі, у інтэрнэце, з півам… Фонава гучыць Рамштайн, выклікаючы настальгію па далёкай маладосці:

    «…Moskau – Раз, два, три! – Moskau – Посмори: пионеры там и тут песни весело поют!... Moskau! …»
 
 Раптам раздаўся незадаволены вокліч, а потым недрукаваныя выразы и незразумелы грукат: як быццам з усяе сілы малоцяць спачатку клавіятурай, а потым мышкай па стале. Потым усё змоўкла. А потым раздаўся такі грукат, як быццам мышку з усіх сіл шпурнулі ў сценку. Потым ізноў змоўкла, і праз хвіліну на кухні ўзнікае вясёлы, не зусім цвярозы твар:
 - Купі мышку.
 Добра, што абыйшлося адной мышкай…