Тэпцікі з Паднябеснай
***
- Купі гумовыя тэпцікі.
- Якія наогул?
- Яны, што розныя бываюць?
- Вядома, Іх два тыпу: сланцы і шлапакі… Іх тры тыпу можа быць.
- Ужо тры тыпу?
- Так, яшчэ галёшы… У іх можна па лужынах хадзіць, не прамачыўшы ногі…
- Можа, ты маеш на ўвазе паляўнічыя боты?...
***
Стаю на прыпынку, каб ехаць у горад на пошукі тэпцікаў. Падумала: які аўтобус падыдзе першым - туды спачатку і паеду.
Спачатку падышоў семдзесят восьмы аўтобус. І я зусім знервавалася: яго маршрут ляжаў па-за тэрыторыяй, вызначанай мной для пошукаў.
Добра, паеду на ім да мятро, раз вырашыла ехаць на першым, які прыйдзе, аўтобусе.
Але, зазірнуўшы праз акно ў салон, убачыла, што ўсе месцы заняты, а ехаць стоячы так доўга зусім не жадалася, і я прапусціла яго.
Праз хвілін пятнаццаць падышоў саракавы аўтобус. Значыць, еду ў ГУМ. Рэдка там бываю.
***
У ГУМе, перад лесвіцай на другі паверх я прачытала, што "для мужчын" трэба глядзець на другім паверсе, справа. На другім паверсе справа я спытала ў прадаўца:
- Дзе можна паглядзець мужчынскі абутак?
- Выйдзіце на вуліцу, - атрымала адказ, - і за кутом….
***
У абутковым аддзеле гумовых тэпцікаў быў вельмі вялікі выбар.
І нават галёшы, падбітыя мехам.
Але кошт. У сем разоў вышэй максімуму, які я сабе магла дазволіць.
Стала чытаць, дзе зроблена.
На адных напісана: "Зроблена ў Расіі", а на іншых па-ангельску: "Made in…".
Падышла да прадаўшчыцы:
- У вас толькі імпартны абутак?
- Імпартнага абутку ў нас наогул няма, - абурылася прадаўшчыца.
- Значыць - увесь беларускі?
- Беларуска-кітайска-рускі, - усё такім жа абураным голасам сказала мне дзяўчына.
***
Значыць, пакуль я спала ў адпачынку, Беларусь, Расія і Кітай аб'ядналіся ў Адзіную Паднябесную Рэспубліку. А я гэтага і не заўважыла.
Хоць учора на дзіцячай пляцоўцы я бачыла маленькіх кітайцаў і неграў нашых мясцовых.
Можа, у нас ужо "Афра-Паднябесная рэспубліка" ?