Хто галоуны

Ляксандра Зпад Барысава
Хто галоўны

 - Гаў, гаў, гаў!... - маленькая беленькая сабачка з жоўтай плямай на баку люта рвецца з ланцужка. - Давайце, праверым, хто тут галоўны. Ну, давайце, зараз і праверым, хто тут галоўны. І вы пераканаецеся, што галоўны тут - я, адразу пасля маёй гаспадыні… Гаў, гаў, гаў!...
 Чорны пудзель, да якога звярталася гэта сабачка, і які да яе стаяў спіной, абярнуўся і здзіўлена паглядзеў на задзіраку. Потым ён павярнуўся зваротна і радасна паглядзеў на сваю гаспадыню, як бы пытаючы:
 - Ну, вы відалі калі-небудзь такіх дзіўных? Я і не падазраваў, што такія крыкуны існуюць наогул.
 І пудзель ізноў радасна і прыязна азірнуўся на беленькую сабачку, у якой нават пыса счырванела ад напругі.

 А ў фантана з сур'ёзным выглядам плюхаў па лужынах вялікі карычневы шчанюк-аўчарка. Пачуўшы задзірлівы брэх, ён паглядзеў на белую хуліганку і пачаткаў ёй строга вымаўляць:
 - А ну, перастань тут брахаць і парушаць парадак. Як не сорамна.

 Калі белую сабачку на ланцужку звалаклі з пляцоўкі далей, шчанюк вярнуўся да сур'ёзнага плюханьню па вадзе. А чорны пудзель пагнаўся за сваім любімым зялёным мячыкам.