Цыгански табар

Ляксандра Зпад Барысава
Цыганскі табар

 У Фаніпалі заскокваю ў апошні вагон электрычкі, якая ехала на Менск. Цешуся, выявіўшы ў канцы вагона, вольную лаўку, уладкоўваюся на ёй грунтоўна, з камфортам.
 І тут бачу, што ў вагоне - адны цыганы, цыганскі табар. І захацела я зараз жа ўстаць і сысці куды далей, але было ніякавата неяк так: а раптам пакрыўдзяцца.
 Іншыя пасажыры, якія выпадкова зайшлі ў гэты вагон, не спыняючыся, ішлі далей, у наступны вагон.
 Я вырашыла, ай, няхай, з'ядуць яны мяне, ці што?
 І засталася на сваёй лаўцы ў канцы вагона. 
 І ўвесь цыганскі табар у мяне перад вачыма.
 Вельмі цікавая карціна.
 Дзеці бегаюць па ўсім вагоне. Вясёлыя, жыццярадасныя дзеці. Відаць, што ўсе яны пад наглядам, пільным, але ненадакучлівым. Сталыя цыганкі на лаўках ажыўлена пра нешта гутараць. Мініяцюрная цыганачка, зусім юная, ходзіць па вагоне з грудным немаўлём на руках, загорнутым у яркі абрус.
 І ехала я з гэтым табарам да самага Менска.
 Я ім не замінала.
 І яны таксама мне не заміналі.
 Толькі я сябе злёгку дыскамфортна адчувала, як у чужой краіне.