Як пазбавицца ад пацукоу

Ляксандра Зпад Барысава
Як пазбавіцца ад пацукоў

 Ад пацукоў, мышэй і прусакоў не так проста пазбавіцца, таму што яны дзікія, вольныя і самастойныя. Спачатку трэба пазбавіць іх гэтых моцных якасцяў, зрабіць хатнімі, і цалкам ад нас залежнымі. Трэба прыручыць іх: старанна чысціць іх норкі, карміць іх, даглядаць іх малянятак. І калі яны да гэтага звыкнуцца, і адвучацца самі здабываць сабе ежу, вось тады забыцца пра іх існаванне, і яны самі вымруць.