Не жадай зла близкаму свайму

Ляксандра Зпад Барысава
Не жадай зла блізкаму свайму

 Галіну Ўладзіміраўну ўнеслі ў спіс планавага скарачэння па штатах, калі ёй заставалася паўгода да пенсіі.
 Галіна Ўладзіміраўна падумала-падумала і вырашыла, што не жадае заставацца ў калектыве, які імкнецца ад яе пазбавіцца і пагадзілася, хоць гэта было парушэннем закона: за два гады да пенсіі скарачаць нельга.
 Але адміністрацыі гэтага здалося мала, яны жадалі, каб Галіна Ўладзіміраўна напісала заяву "па ўласным жаданні".
 - Не, - сказала Галіна Ўладзіміраўна, - калі ўжо скарачаеце, то і скарачайце...
 - У такім разе, - сказала ёй загадчыца аддзяленнем, яна ж народны дэпутат, - вы нідзе не ўладкуецеся на працу ў рамках нашага міністэрства...

 ***
 Я ішла на прыпынак і ўяўляла, што ў гэтай загадчыцы выраслі рогі. Вялікія моцныя рогі... І нічым іх не адпілаваць, такія моцныя. І нельга іх адпілоўваць, паколькі частка мозгу перацякла ў гэтыя рогі. І добра, што іх нельга адпілаваць, небяспечна для жыцця...
 У гэты момант я праходзіла праз стаянку аўтамабіляў, паміж дзвюма машынамі, паслізнулася на ледзяным грэбні, звалілася і з'ехала па машыну напалову.
 Выбіраючыся з-пад машыны, падумала: "Добра, што яна стаіць, а не едзе."  гэта маё падзенне было падобна на знак: не жадай зла блізкаму свайму.

 ***
 А Галіна Ўладзіміраўна праз тыдзень пасля скарачэння ўладкавалася на працу, і ў "рамках нашага міністэрства".

 Так што, у нейкім сэнсе, у загадчыцы рогі выраслі.