Неумолимая Времея бабушка на беларускай мове

Ляксандра Зпад Барысава
Неумолимая Времея бабушка

 Из «Алисы в Стране Чудес» в переводе Высоцкого В.С.

 -- Неумолимый Время дедушка, неумолимая Времея бабушка, неумолимое Время... кто?
 -- Тсс! Никто про него ничего не знает. Известно одно: ходит оно только вперёд...
 -- А назад?!
 -- Никогда!

 *** *** ***

 Няўмольны Хронас жорстка пажырае беларускія грошы. Калісьці даўно, ці то ў дзевяноста першым, ці то ў дзевяноста другім годзе, увечар вяртаюся з маленькім Сашам дахаты.  У той дзень мне выдалі аванс: тры прыгожых жоўценькіх, новенькіх паперкі па дваццаць тысяч.
 - У цябе ёсць грошы? - спытаў Саша.
 - Так, ёсць, - адказала я, і паказала яму гэтыя тры паперкі ў кашальку.
 - Дай мне адну паперку, - папрасіў Саша.
 Справа была ўзімку. Цёмна, марозна. Мы толькі што перайшлі дарогу, пералазячы праз вялікія гурбы.
 Я працягнула Сашы адну паперку. Ён яе ўзяў, але тут нечакана наляцеў вецер, раўнуў і завішчаў неяк зласліва, вырваў у Сашы з ручкі гэту паперку і панёс высока і далёка, за дарогу ў цемру…
 - Не хвалюйся, - сказала я Сашу: ён ужо збіраўся заплакаць. - У мяне яшчэ ёсць дзве такія паперкі.
 Ён супакоіўся. Пасля гэтага ён у мяне больш ніколі не прасіў грошай. Гэты выпадак тады ў мяне выляцеў з галавы. І я толькі дзівілася і цешылася яго абыякавасці да грошай.
 Пасля гэтага дэнамінацыя з'ела тры нулі і дваццаць тысяч ператварыліся ў дваццаць рублёў. Інфляцыя ўспыхнула з новай сілай. З'явілася новая купюра ў дваццаць тысяч, вельмі падобная на дваццаць рублёў, толькі з шэрым адценнем.
 …Праз дзесяць гадоў, прыблізна ў 2002 году, мы з Сашам вярталіся з паліклінікі ваенкамата, дзе ён праходзіў медкамісію дазаклічніка. На пустэльнай дарожцы я падняла складзеную ў некалькі разоў купюру ў дваццаць тысяч. Напэўна, вецер вярнуў праз дзесяць гадоў…
 Тады на гэтыя грошы можна было спакойна пражыць тыдзень.
 Зараз, у 2012 году, на дваццаць тысяч можна схадзіць адзін раз у гастраном за малаком і хлебам…
 А на дваццаць рублёў ужо нічога не купіш, нават аднаго карабка запалак, які ў савецкі час каштаваў адну капейку.
 …Хуткім часам Хронас ад'есць ад беларускіх грошай яшчэ тры нулі… Інфляцыя зноў успыхне… І канца гэтаму не відаць, і так усё беспрасветна….
 …І лепш пра гэта не думаць, а займацца сваімі справамі…