Плача дзяучынка у аутамаце

Ляксандра Зпад Барысава
Плача дзяўчынка ў аўтамаце

 Заходжу ў "Краму". Там гучыць развясёлая разудалая песня, так і цягне ў скокі пусціцца:

                Плaчeт дeвyшкa в aвтoмaтe,
                Кyтaяcь в зябкoe пaльтeцo,
                Вcя в cлeзax. И в гyбнoй пoмaдe
                Пepeпaчкaнoe лицo…

 Дзе зараз гэтыя аўтаматы? Часам яны яшчэ сустракаюцца па горадзе. Але гэта ўжо не тыя будкі, пра якія спяваецца ў песні, дзе можна схавацца за зачыненымі дзвярамі і паплакаць. Проста слупы з брылямі і тэлефонным апаратам. Але ніхто не ведае, ці працуюць яны. Я не бачыла, каб імі ў апошні час хто-небудзь карыстаўся.
 А праз яшчэ некаторы час гэта песня выкліча здзіўленне: у якім аўтамаце? Як яна туды забралася і навошта?