Пра гандляроу

Ляксандра Зпад Барысава
Пра гандляроў

  “Ісус Хрыстос, зрабіўшы з вяровак бізун, выгнаў з храма ўсіх гандляроў”
  Зараз яны зноў там… Гандлююць мішурна-бліскучымі фальшывымі крыжыкамі, абразкамі, свечкамі, штучнымі кветкамі. А таксама здароўем і спачынам. Больш заплоціш – больш атрымаеш здароўя і спачыну. Ідуць людзі ў храм, ставяць свечкі, і не паспее яшчэ дым ад іх дайсці да Бога, як прыходзіць манашка, тушыць іх і выносіць на пераплаўленне. І атрымліваецца, што адну і тую ж свечку яны прадаюць некалькі разоў. Якая фірма можа зрабіць штосьці  падобнае? Ніякая. Так што, царква хрысціянская – гэта самы ўдалы бізнэс за ўсю гісторыю чалавецтва. І паспрабуй Хрыстос ізноў сунься ў храм са сваім бізуном. Нічога ўжо не атрымаецца. Навучаныя. Яго нават крыжаваць не будуць: занадта шмат шуму. Проста ціха справадзяць, куды трэба, каб не замінаў.