Бандыцки сон

Варужка Яешня-Тутошня
Бандыцкі сон

 Сон

 …У гасцінічны нумар, дзе спыніліся мы з Лоркай, увайшоў падазроны бамбіза, здаровы, няголены. І пытае ў Лоркі:
 - Ты не разменіш мне дзясятку?
 - Размяню, - сказала Лорка, і палезла ў сакваяж за грашыма.
 - Пакажы, - сказаў бамбіза, - можа, у цябе больш грошай ёсць, і ты больш разменіш…
 - Ні завошта не паказвай! - крыкнула я.
 Але Лорка ўжо працягнула бамбізе свой сакваяж і сказала:
 - Глядзі, мне ўсё адно.
 Я кінулася паміж імі, правай рукой адапхнуўшы бандыта ад сакваяжа, а левай адсоўваючы сакваяж зваротна Лорке, заўважыўшы пры гэтым, што ў сакваяжы ляжыць паміж лістамі паперы тоўсты пачак банкнот.
 - Што ты робіш? Нельга ж! - сказала я Лорке.

 - Ну, я цябе замачу, У----а, - сказаў мне бамбіза.
 - Ах, так, - сказала я, - і схапіўшы бамбізу за каўнер (і як у мне гэта атрымалася?), павалакла яго да выйсця - я цябе здам у міліцыю…
 Вывалакла бамбізу з нумара (ну, і моцная ж я была ў сне), правалакла праз фае і націснула кнопку ліфта.
 Ліфт спыніўся, і я завалакла бамбізу ў ліфт. У ліфце было яшчэ некалькі жанчын.
 Едзем у ліфце. Я трымаю бамбізу за ногі галавой уніз і кажу тоўстай жанчыне ў ачках з цёмнай аправай:
 - Дазваляю, можаце плюнуць на яго і назваць у-----м.
 Жанчына ў ачках паглядзела на мяне весела і сказала з вясёлай іроніяй:
 - Я ж казала, У----а, што ты звычайна дабярэшся, паспееш своечасова…
 Пачуўшы слова "У----а" бамбіза знізу ад падлогі пільна паглядзеў на жанчыну, якая гаварыла.
 - Вось, бачыш, - пракаментавала я яго погляд, - пачуў любімае слова, глядзіць…

 …Выходжу з гасцініцы, цягнучы перад сабой бамбізу. Да аддзялення міліцыі трэба прайсці адзін квартал, потым завярнуць, і прайсці па дыяганалі праз двор…
 "Папрашу, - думаю пры гэтым, - каб яны яго пратрымалі сутак трыццаць, пакуль мы не з'едзем адгэтуль…"
 - Гэта трэба ж, - кажу ўслых, - навязаўся ты на маю галаву… Цягні цябе ў міліцыю… Быццам мне заняцца больш няма чым… 
 І прачнулася.
 "Трэба ж як рана прачнулася, - падумала з прыкрасцю, - і да міліцыі бандыта не давалакла…"

 ***
 Гляджу на гадзінік. Сем гадзін чатыры хвіліны. Гляджу ў вакно. Цёмна. Гляджу на гадзінннік зноў і не веру, што ўжо сем гадзін чатыры хвіліны.
 - Гэта трэба ж! - кажу гучна.
 - А што такое? - адклікаецца Сашка з пакоя.
 - На працу спазнілася. Ужо сем гадзін.
 - Не можа быць, што сем гадзін, - кажа Сашка, гледзячы ў вакно. Потым паглядзеў у кут манітора і пацвярджае, - так, ужо сем гадзін.

 Я замітусілася, рабіла шмат лішніх рухаў, але ўсё ж у сем адзінаццаць я была на аўтобусным прыпынку. Тут жа падышоў аўтобус. У сем дваццаць я была ўжо ў мятро. У сем трыццаць у пераходзе на другую лінію. У сем сорак на плошчы Якуба Коласа. Праз прахадную нашых Старых Развалін я праходзіла ў сем сорак пяць. Так што, не спазнілася, як і праракала мне жанчына ў ліфце, у сне…