Брыдота з селядцом

Варужка Яешня-Тутошня
Брыдота з селядцом

 Сон

 - Твая чарга ісці абедаць, - сказаў мне Шэф, і я пайшла ў сталовую.
 У сталовай Кухар паставіў перад мной талерку з бацвіннем,  сказаў:
 - Прыемнага апетыту, - і пайшоў далей.

 На маім століку ляжала згорнутая ў камяк вялікая ануча. Я ўзяла яе ў рукі, размахнулася, як след, і шпурнула далей. І ануча звалілася ў каструлю з бацвіннем.
 Я кінулася туды, дастала анучу з бацвіння, адціснула яе і павесіла на батарэю сушыцца.
 -Не лезь не ў свае справы, - пачула я за спіной раздражнёны голас Кухара, - з анучамі я сам разбяруся. Ідзі абедай.

 Вярнуўшыся да сваёй талеркі, я ўбачыла, што на маім месцы сядзіць Лена Чырвонацаркоўская.
 - Як прыемна. Вялікі дзякуй, - радасна і трохі какетліва сказала яна Кухару, які тым часам праходзіў міма.
 Той добразычліва кіўнуў і пайшоў далей.

 - Лена, гэта мая талерка, - сказала я, - Сыдзі адгэтуль!
 - Ці не ўсё табе роўна, - спытала Лена, устаючы з-за стала і гледзячы на мяне з напышлівай паблажлівасцю - ці не ўсё табе роўна, з якой талеркі есці?
 - Не, не ўсё адно! - крыкнула я і ўчапілася аберуч у хораша выкладзеную прычоску Лены. І патрэсла яе галаву як след.
 Я раўнавала яе да Кухара.
 Лена дала мне патрэсці сваю галаву, колькі я жадала. А калі я яе адпусціла, яна паглядзела на мяне ўсё гэтак жа напышліва паблажліва…
 І я, у знямозе ад уласнай лютасці, пакінула Лену і вярнулася да сваёй талеркі.
 Толькі ўселася, як адна з дзвюх незнаёмых жанчын, якія сядзелі перада мной, стала абурацца маімі паводзінамі.
 І я, у лютасці, што яны нічога не ведаюць, а лезуць, выплюхнула на яе ўсё сваё бацвінне.
 Жанчына ўскочыла і стала атрасацца ад бацвіння.
 Яе суседка таксама ўскочыла і, схапіўшы сваю талерку, жадала выліць яе на мяне.
 - А ты куды лезеш? - спытала я яе жорстка. І яна села на месца.

 І тут мой унутраны голас пачаў наракаць. Ён заявіў, што ўсё, што я раблю, гэта вельмі пачварна.
  Не, - запярэчыла я яму, - я - за Справядлівасць. Яны нічога не разумеюць….

 ...Я зразумела, што калі я не прыбяруся адгэтуль неадкладна, то мне мала не здасца.
 І я кінулася да дзвярэй. І ўсё кінуліся за мной.
 Выскачыўшы на вуліцу і прабегшы некалькі метраў, я абярнулася да пераследнікаў:
 - Пераследваеце? - спытала я іх, - а ну, марш адгэтуль! Яшчэ мне, пераследнікі.

 І яны разбегліся.
 Я ведала, што разбегліся яны часова, ад нечаканасці. Хутка зноў збяруцца…

 І тады я паднялася ў паветра і паляцела ў бок сваёй Хаты.
 Але падняўся Вецер і панёс мяне ў бок Леса, як я ні супрацівілася. І апусціў проста ў кузаў грузавіка, у якой ляжалі акуратна складзеныя селядзцы…

 І пакуль я апускалася, селядзцы шапталі-шамацелі:
 - …Да нас, да нас… …Да нас, да нас……Да нас, да нас……Да нас, да нас…

 І я апусцілася на селядцоў і сама ператварылася ў селядца і паехала-паплыла на грузавіку пад ціхі шэпт:
 - …Да нас, да нас… …Да нас, да нас……Да нас, да нас……Да нас, да нас…