Бяссонне

Варужка Яешня-Тутошня
Бяссонне

 Ляжу з закрытымі вачыма і ўзіраюся ў цемру за павекамі. Бачу бясконцую роўнядзь вады, ці то возера, ці то мора, ці то акіяна, незразумела, таму што далёкага берага не відаць. На пярэднім плане, на беразе, трава, хмызнякі і дрэвы густа перапляліся, і ў вольнай ад іх прасторы віднеецца бягучая, цьмяна-бліскучая паверхня вады.
 А пасярод бачнай воднай прасторы штосьці цямнеецца, ці то выспа, ці то лодка, незразумела…
 …Успыхвае белы шар, і ў яго святле адкрываецца Новы Свет: хутка прамалёўваецца тонкая разьбяная лістота дрэў. Але святло хутка згасае, і я не паспяваю разгледзець, што там хаваецца, за дрэвамі. Затым новы выбліск, і яшчэ, і яшчэ… Як я ні ўзіраюся, нічога ўбачыць не паспяваю. Ад гэтых бясконцых выбліскаў моцна баліць галава…