Вада

Варужка Яешня-Тутошня
Вада

 Сон

 Мы разглядалі тоўстую штотыднёвую газету, у якой на другой старонцы быў змешчаны вялікі партрэт усмешлівай Марыны на фоне рэфрыжэратара.
 - І чаго толькі ў дзевяностыя гады не дзеялася? Перабудова, адным словам… Вось, чытайце:
 "Марына перанакіравала груз у Іезеркііль…"

 - А дзе гэта?
 -Дзесьці на Далёкім Усходзе. І груз знік без следу. А сапраўднаму атрымальніку, каму груз прызначаўся, адпраўнік увесь час ліста слаў:
 - Атрымаў груз, так хоць дзякуй скажы…
 Які груз? - дзівіўся атрымальнік, - Нічога я не атрымліваў…

 …Еду я ў кабіне рэфрыжэратара праз увесь мацярык, на Далёкі Ўсход. Доўга, напэўна, прыйдзецца ехаць…

 Дарога вузкая, жвіровая, у адну паласу.
 Злева рассцілаюцца бязмежныя палі. Справа - нічога. Памятаю, справа быў край дарогі. А што за краем? Нічога там не было. Смуга нейкая…

 …На стаянцы падышоў да мяне першабытнік і просіць.
 - Вылі на мяне ваду са свайго вядра.
 У мяне ў руках было вядро з памыйнай вадой.
 - Толькі спачатку адпі з вядра, каб я ведаў, што вада добрая.
 - Але гэта ж памыі, - сказала я.
 - Вада - яна заўсёды вада, нават калі памыі, - сказаў першабытнік.

 Я адпіла з вядра, а потым размахнулася, каб як след абліць памыямі першабытніка.
 - Пачакай, - сказаў першабытнік, - я толькі ўздыхну, як след, каб усё правільна было…
 Але я не магла ўжо спыніцца і абліла яго вадой раней часу.
 - Ну вось, - засмучана сказаў першабытнік, - Няправільна атрымалася. І воды больш няма.
 - Гэта папраўна, - сказала я, паглядзеўшы ў пустое вядро.
 Затым я падняла вядро ўгару і сказала:
 - Госпадзі! Напоўні маё вядро чыстай крынічнай вадой.
 І вядро тут жа напоўнілася празрыстай ледзяной вадой.
 - Чаму ты раней не сказала, што так можна? - спытаў першабытнік.
 - У сне ўсё можна, - сказала я…