Вакно

Варужка Яешня-Тутошня
Вакно

 Сон ранняга дзяцінства

 Ляжу з закрытымі вачыма. Узіраюся ў цемру за павекамі. Удалечыні свеціцца маленькая сіняя плямка. І так мне захацелася туды, праляцець скрозь гэту яркую светлую плямку, і патрапіць у той дзівосны казачны свет, што я не заўважыла, як павольна паплыла ў тым кірунку.
 Раптам немаведама адкуль, з'явілася Лилька. Яна бегла па дарожцы, увесь час гледзячы назад, на мяне. У яе руцэ была нітка, гэта нітка цягнулася да мяне, і я была да яе прывязана, як паветраны шарык.
 Нечакана я тузанулася назад, усё знікла, і я прачнулася.
 Затым я зноў заплюшчыла вочы, і паспрабавала ўбачыць акенца. Але як ні імкнулася, нічога не атрымалася. Ні ў гэты раз ні ў наступныя.