Варона, каршун и арол

Варужка Яешня-Тутошня
Варона, каршун і арол

 Сон

 - Адпусці, - узмалілася варона.
 - Ляці, - кпліва сказаў Біл.

 І варона радасна паляцела над возерам.
 Але тут яе ў палёце рэзка тузанула ў бок і ўгару. Гэта Біл, які стаяў на масце тузаў за леску, да якой была прывязана варона і ўхмыляўся, задаволены, што так выдатна абдурыў дурную варону.

 Варона, у адчаі, вырашыла ўтапіцца. Яна апусцілася на паверхню возера, адкрыла шырэй дзюбу, каб ужо адразу, і стала павольна апускацца ў ваду.

 Але тут з неба ўпаў каршун і выхапіў варону з вады: ён не мог абыякава глядзець, як тоне такая ежа.
 Пры гэтым ён крылом перарваў леску.
 Але варона вырвалася з яго кіпцюроў, і, шчаслівая, утапілася.
 А каршун са шкадаваннем глядзеў на тое месца, дзе толькі што была варона.

 Але тут ўпаў з неба арол і адкусіў каршуну галаву.
 ***
 Не піце на ноч кавы "Залаты арол", а то і не такое прысніцца.