Визит у маладосць

Варужка Яешня-Тутошня
Візіт у маладосць

 Сон

 Паднімаюся на ганак і ўваходжу ў будынак. Памятаю, трэба прайсці трохі па калідоры наперад, а потым павярнуць налева ў другі калідор.
 А там, амаль у канцы калідора, злева жыве Таня.
 Сапраўды не памятаю дзе, але спадзяюся, што зарыентуюся на месцы. Толькі не памятаю прозвішча Тані. У галаве круціцца "Фіцэнда". Не зусім то.
 Насустрач ідзе дзяўчына. Яна мне ўсміхнулася, як знаёмай, і павярнула ў адзін з пакояў на пачатку калідора. Гэта не Таня. Здаецца, гэта Оля. Але чаму яна адразу сышла ў пакой, і не падышла са мной пагаварыць? Іду далей.
 Дзвярэй у канцы калідора менш, чым я чакала. І я трохі разгубілася.
 Тут мяне даганяе Оля.
 - А дзе Таня? - спытала я.
 - Таня захварэла ракам, - адказала Оля такім бестурботным тонам, як быццам паведамляла пра лёгкую прастуду.
 - Ты сур'ёзна? - перапытала я
 - Глядзі, - сказала Оля і паказала на манітор.
 Там вялікім літарамі было напісана: "Наша скруха"
 - Так яна захварэла ці ўжо памерла? - гучна спытала я.
 Оля мне нічога не адказала. Яна засяроджана і сумна глядзела на экран.
 Я прачнулася, і прачынаючыся, успомніла: "Таня Піцэнда, а не Фіцэнда".
 А калі прачнулася канчаткова, успомніла, што ні Тані такой, ні Олі наогул не ведаю…