Геаграфичная мапа

Ляксандра Зпад Барысава
Геаграфічная мапа

 Сон

 Ляжыць на стале мапа Еўразіі. І назвы на ёй напісаны незнаёмыя нейкія…
 Наогул, з геаграфіяй у мяне заўсёды праблемы былі.
 Памятаю, неяк у пятым класе была кантрольная па геаграфіі. Раздалі нам чыстыя контурныя мапы абаіх паўшар'яў. І спіс мораў, краін, акіянаў. І трэба было гэтыя назвы ў патрэбныя месцы напісаць. Глядзела-глядзела я на незнаёмыя назвы ў спісе, і каб не здаваць чыстую мапу, стала гэтыя назвы пісаць на мапу ў выпадковыя месцы.
 Я больш не бачыла мапы гэтай. І пра адзнаку за сваю творчасць не даведалася. Напэўна, настаўніца спаліла яе дома на свечцы, каб ворагам не дасталася.

 І зараз разглядаю гэту дзіўную мапу Еўразіі… На Далёкім Усходзе ўздоўж берага акіяна месціцца мноства дробных краін. Адны з назвамі, абсалютна незнаёмымі, другія з лічбамі замест назваў. У некаторых краін з назвай палова занята лічбай.
 "Ну, вось, хутка лічбы паглынуць усе краіны, - падумаў я, - Ніводнай краіны не застанецца. Адны лічбы будуць…"

 На поўначы, за Вялікабрытаніяй, я ўбачыла трыкутнік з лічбай прама ў акіяне, на вадзе.
  - Ну, вось, - сказала я ўслых. - І ў акіяне лічба з'явілася. Хоць, што тут можна напісаць? Нідэрланды, ці што?
 - А чаму б і не? - спытала Наталі.
 - Не, Нідэрланды нельга, - цвёрда сказала я. - Прызначыш ты каму-небудзь тут сустрэчу: напрыклад, прыязджай да мяне ў Нідэрланды. І прыедуць не сюды, а паедуць у Нідэрланды…