Горац

Ляксандра Зпад Барысава
Горац

 Сон

 У аўтобусе стары, апрануты ў жоўты кажух старадаўняга крою і шапку вядзерцам, насунутую на лоб, абняў дрыготкімі ад старасці рукамі дзяўчынку, якая стаяла да яго спіной, і са смакам пацалаваў яе ў патыліцу, у шапачку.
 Дзяўчынка была з ім не знаёмая. Яна спалохалася, уціснула галаву ў плечы, і паспрабавала закрыць патыліцу рукамі.
 А дзед ізноў цягнуўся да яе дрыготкімі старэчымі рукамі.
 Я ўмяшалася, і груба адхіліўшы яго ад дзяўчынкі, сказала:
 - Дзед, калі ты не супакоішся, і не пакінеш дзяўчынку ў спакоі, я цябе выкіну з аўтобуса.
 …Такой моцнай я ў сне была, што проста сіл няма…
 А дзед па-ранейшаму ўсё цягнуўся і цягнуўся да дзяўчынкі, спрабуючы прадрацца праз маю руку, якой я адгарадзіла яго ад дзяўчынкі.
 "Ну, куды я яго выкіну? Такога старога і нямоглага? Ён там згіне…"
 А дзед раптам выпрастаўся, зірнуў на мяне спадылба, і вочы яго бліснулі халоднымі льдзінкамі:
 - Я з ранняга дзяцінства, - сказаў ён з бразготкім акцэнтам, - у гарах жыў. Доўга ў гарах жыў… І нікому не дазволю…
 І ў яго руцэ бліснула тонкае лязо нажа…
 Я прачнулася.