Далёкая дарога

Ляксандра Зпад Барысава
Далёкая дарога

 Сон

 …Завязваю перад люстэркам шалік на галаву і са здзіўленнем бачу, як ззаду, з-пад шаліка выбіваюцца густыя валасы…
 …Калі паспелі вырасці?..

 …І валасы спадаюць рудым, хутчэй медным, вадаспадам, густыя хвалістыя і цудоўныя. Унізе, амаль ля падлогі, падстрыжаны няроўнымі зубцамі… 

 - Навошта так няроўна падстрыгала? - чую нечы голас
 - Падабаецца мне так. - адказваю.

 … "Доўгія валасы сняцца да далёкай дарогі" - думаю і прачынаюся…
 Зусім не жадаю ехаць у камандзіроўку...